wd wp Пошук:

Мааская школа

Мааская школа (таксама мёзская або мазанская, ад фр. art mosan) — традыцыйнае пазначэнне рэгіянальнага ізводу раманскага мастацтва(руск.) бел., які склаўся ў XI—XIII стагоддзях у басейне ракі Маас, або Мёз.

Адметная рыса гэтай школы — прамое атрыманне ў спадчыну і развіццё традыцый мастацтва Каралінгаў, якое арыентавалася на антычныя і візантыйскія ўзоры. Нават у перыяд сталага сярэдневякоўя мясцовыя дойліды заставаліся пад уражаннем ад Капэлы Карла Вялікага(руск.) бел.. Такая пераемнасць звязана з тым, што даліна Мааса была размешчана ў самым сэрцы(руск.) бел. франкскай дзяржавы; тут жа знаходзілася сталіца Карла Вялікага — горад Ахен са спадарожным засяроджваннем твораў мастацтва.

Асноўныя цэнтры мааскага мастацтва — гарады і манастыры Льежскага біскупства, а таксама Намюр, Маастрыхт, Ахен, збольшага Кёльн (дзе захоўваецца знакамітая рака трох вешчуноў). Цяпер гэтая тэрыторыя знаходзіцца ў межах Бельгіі, Нідэрландаў і нямецкай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, паміж якімі і размеркаваны асноўныя помнікі мааскай школы.

Льежская купель працы Рэнье з Юі(англ.) бел. (Царква Святога Варфаламея(руск.) бел., 1107-18 гг.) Базіліка Дзевы Марыі (Маастрыхт)(руск.) бел. Даразахавальніца(руск.) бел. з Кёльна, каля 1180 г.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Культура Валоніі
Катэгорыя·Раманскае мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай