Львоўскі гарадскі савет — украінскі орган мясцовага самакіравання гарадской тэрытарыяльнай грамады з цэнтрам у Львове. У яго падпарадкаванні акрамя ўласна Львова таксама знаходзяцца гарады-спадарожнікі Львова Вынныкы і Дубляны, а таксама львоўскія прадмесці Брухавычы і Рудна. Тэрыторыя гарадской грамады падзяляецца на 6 адміністрацыйных раёнаў.
Адміністрацыйны раён | Мясцовасці раёна | Магістральныя вуліцы | Раённая адміністрацыя |
---|---|---|---|
Галіцкі | Сафііўка, Цэнтр, Цытадэль, Снопкіў (часткова) | праспекты: Свабоды, Чарнавола, Шаўчэнкі, вуліцы: Бандэры, Вітоўскага, Гарадоцкая, Каперніка, Князя Рамана, Лыстападавага Чыну, Падвальная, Снопкіўская, Стрыйская, Франка | г. Львоў, вул. Ліста, 1, 79000, тэлефон: 261-10-32 |
Залізнычны | Білагоршча, Лэвандзіўка, Рудна, Скнылівак, Сыгніўка, Багданіўка (часткова), Клэпарыў (часткова) | вуліцы: Выгоўскага, Гарадоцкая, Кульпаркіўская, Лэвандзіўская, Любінская, Патона, Рашыўская, Сяйва, Чэрнівэцкая | г. Львоў, вул. Выгоўскага, 34, 79022, тэлефон: 295-82-39 |
Лычакіўскі | Вынныкы, Вэлыкі Крыўчыці, Знэсіння, Кайзэрвальд, Лычакіў, Маёрыўка, Пагулянка, Прафесарская калонія, Фылыпіўка, Цэтнэрыўка, Шцілерыўка, Ялівэць, Пасікы (часткова) | вуліцы: Багданіўская, Галіцкая (Вынныкы), Зялёная, Кукурудзная, Лычакіўская, Пасічная, Пластавая, Тракт Глынянскі, Хмяльніцкага | г. Львоў, вул. Лэвыцкага, 67, 79017, тэлефон: 2750854 |
Франкіўскі | Вулька, Кастэліўка, Кульпаркіў, Новы Світ, Багданіўка (часткова) | вуліцы: Антановыча, Бандэры, Гарадоцкая, Герояў УПА, Канавальца, Княгіні Вольгі, Кульпаркіўская, Навуковая, Сахарава, Стрыйская, Уладзіміра Вялікага, Чупрынкі | г. Львоў, вул. Чупрынкі, 85, 79052, тэлефон: 2373136 |
Шаўчэнкаўскі | Брухавычы, Галоска, Замарстыніў, Збоішчы, Кам’янка, Підзамчэ, Раснэ, Клэпарыў (часткова) | праспект Чарнавола, вуліцы: Бруховіцкая, Варшаўская, Грынчэнкі, Замарстыніўская, Лінкальна, Лыпынскага, Мазепы, Мыкалайчука, Прамысловая, Хмяльніцкага, Шаўчэнкі | г. Львоў, вул. Лыпынскага, 11, 79058, тэлефон: 52-51-40 |
Сыхіўскі | Боднарыўка, Казэльныкы, Новы Львоў, Пірагіўка, Пэрсэнкіўка, Сыхіў, Пасікы (часткова), Снопкіў (часткова) | праспект Чырвонай Каліны, вуліцы: Вашынгтона, Зялёная, Луганская, Пасічная, Стрыйская, Сыхіўская, Хутарыўка | г. Львоў, вул. Зубрыўская, 9, 79066, тэлефон: 221-77-21 |
У склад выканаўчага камітэта, зацверджаннага 4 лютага 2021 года, уваходзяць мэр Андрэй Садавы, сакратар гарадскога савета Маркіян Лапачак, кіруючая справамі выканкама Наталля Аляксеева, намеснік мэра па эканамічным развіцці (першы намеснік) Андрэй Маскаленка, намеснік па пытаннях ЖКГ Ірына Маруняк, начальнік Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях у Львоўскай вобласці Юрый Кагіцін, былы дэпутат гарсавета, бізнэсмэн Арцём Хмыз, былы народны дэпутат ад «Самапомачы» Алег Лаўрык і экс-намеснік мэра Віннікаў Багдан Шустэр.