wd wp Пошук:

Луі-Фердынанд Селін

Луі́-Фердына́нд Селі́н (фр.: Louis-Ferdinand Céline, сапраўднае прозвішча — Дэту́ш, Destouches; 27 мая 1894 — 1 ліпеня 1961) — французскі пісьменнік, урач па адукацыі. Сусветна вядомы па рамане «Падарожжа на край ночы».

Біяграфія

Раманы «Падарожжа на край ночы» (фр.: Voyage au bout de la nuit) і «Смерць у крэдыт» (фр.: Mort à crédit) мелі неверагодны поспех і былі адразу ж перакладзеныя практычна на ўсе мовы свету. Аднак далейшы лёс пісьменніка склаўся трагічна. Апублікаваныя на рубяжы 193040 гг. памфлеты «Bagatelles pour un massacre», «L’Ecole des cadavres» і «Les Beaux Draps» замацавалі за Селінам рэпутацыю расіста і мізантропа. Пад канец Другой сусветнай вайны абвінавачаны ў супрацоўніцтве з акупацыйнай уладай пісьменнік быў вымушаны бегчы спачатку на поўдзень Германіі, а пасля ў Данію, дзе яго арыштавалі, перададі ў суд і зняволілі ў турму, знаходжанне ў якой пазней замянілі на высылку. У 1951 годзе пакінуты сябрамі і забыты на радзіме Селін па амністыі вярнуўся ў Францыю, дзе пасяліўся ў парыжскім прадмесці Медоне і фактычна да канца жыцця працаваў урачом для бедных.

Новы гучны літаратурны поспех прыходзіць да Селіна ўжо перад смерцю, пасля з’яўлення першых двух тамоў аўтабіяграфічнай трылогіі «З замка ў замак» (фр.: D’un château l’autre, 1957) і «Поўнач» (фр.: Nord). Завяршальны раман трылогіі «Рыгадон» (фр.: Rigodon) бачыць свет толькі ў 1969 годзе, праз восем гадоў пасля смерці пісьменніка.

На беларускую мову не перакладаўся.

Творы

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118519867 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 birth certificate
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118519867 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. RKDartists Праверана 25 чэрвеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Антысемітызм у Францыі
Катэгорыя·Адмаўленне Халакоста ў Францыі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ваенным медалём (Францыя)
Катэгорыя·Пісьменнікі-франтавікі
Катэгорыя·Франкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Узнагароджаныя французскім Ваенным Крыжом
Катэгорыя·Памерлі ў 1961 годзе
Катэгорыя·Фашысты Францыі
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 1 ліпеня
Катэгорыя·Постаці антысемітызму
Катэгорыя·Адмаўляльнікі Халакоста
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 мая
Катэгорыя·Французскія калабарацыяністы
Катэгорыя·Памерлі ў Медоне
Катэгорыя·Пахаваныя ў дэпартаменце О-дэ-Сен
Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі-мадэрністы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Францыі
Катэгорыя·Асобы