wd wp Пошук:

Луіс Густаву Дыяс

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Лу́іс Густа́ву Ды́яс[4] або Луіс Густава (парт.: Luiz Gustavo Dias; нар. 23 ліпеня 1987, Піндаманьянгаба, Бразілія) — бразільскі футбаліст, апорны паўабаронца саудаўскага клуба «Аль-Наср» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі. Пачынаў сваю кар’еру як левы абаронца.

Клубная кар’ера

Луіс Густаву з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы клуба «Карынтыянс Алагуану». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2007 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клуба, у якой правёў адзін сезон, прыняўшы ўдзел у 21 матчы чэмпіянату. У тым жа годзе нядоўга на правах арэнды абараняў колеры клуба КРБ.

Сваёй гульнёй прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба нямецкага «Гофенгайма», у склад якога далучыўся на правах арэнды 31 жніўня 2007 года. 1 красавіка 2008 года падпісаў з клубам паўнавартасны кантракт да лета 2011 года. Усяго згуляў за гофенгаймскі клуб чатыры сезоны сваёй гульнявой кар’еры.

1 студзеня 2011 года далучыўся да складу «Баварыі», якая заплаціла за іграка больш за 15 млн еўра. 16 жніўня 2013 года, было паведамлена, што бразілец падпісаў кантракт з клубам «Вольфсбург» да 2018 года[5]. 29 красавіка 2017 года быў выдалены ў матчы з «Баварыяй», стаўшы з 8 выдаленнямі рэкардсменам па гэтым пазазчыку ў Бундэслізе.

У ліпені 2017 года стаў іграком марсельскага «Алімпіка»[6].

У верасні 2019 года перайшоў у турэцкі «Фенербахчэ», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт[7]. У ліпені 2022 года стаў іграком саудаўскага «Аль-Насра».

Міжнародная кар’ера

10 жніўня 2011 года дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі ў таварыскім матчы супраць зборнай Германіі, якая скончылася паражэннем лацінаамерыканцаў з лікам 2:3. Луіс Густаву быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат свету 2014.

Дасягненні

«Баварыя»

«Вольфсбург»:

Бразілія

Зноскі

  1. Luiz Gustavo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. LUIS GUSTAVO dias // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Luiz Gustavo Dias // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  5. Luiz Gustavo signs for Wolfsburg from Bayern Munich. BBC Sport.
  6. Луис Густаво перешел из «Вольфсбурга» в «Марсель» за 10 млн евро. by.tribuna.com.
  7. Луис Густаво перешел из «Марселя» в «Фенербахче» за 6 млн евро. by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК КРБ
Катэгорыя·Ігракі ФК Карынтыянс Алагуану
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
Катэгорыя·Ігракі ФК Фенербахчэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Вольфсбург
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Марсель
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 ліпеня
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Гофенгайм
Катэгорыя·Ігракі ФК Аль-Наср Эр-Рыяд
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Сан-Паўлу
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы