wd wp Пошук:

Луіс Буньюэль

Луіс Буньюэль, таксама Луіс Бюнюэль[4] (ісп.: Luis Buñuel, 22 лютага 1900, Каланда, Теруэль, Арагон, Іспанія — 29 ліпеня 1983, Мехіка, Мексіка) — іспанскі кінарэжысёр, найбуйнейшы прадстаўнік сюррэалізму ў кінематаграфіі.

Біяграфія

Буньюэль нарадзіўся 22 лютага 1900 года ў Арагонскім горадзе Каланда (правінцыя Тэруэль). У 1907—1915 гадах вучыўся ў езуіцкім каледжы ў Сарагосе, з 1917 года — у Мадрыдскім універсітэце, дзе пасябраваў з Сальвадорам Далі і Федэрыка Гарсія-Лоркам.

У 1924—1927 гадах у Парыжы ўдзельнічаў у руху «Авангард», працаваў асістэнтам рэжысёра Ж. Эпштэйна.

У 1936 годзе Буньюэль працаваў аташэ па культуры рэспубліканскай Іспаніі ў Францыі, садзейнічаў пастаноўкам антыфашысцкіх дакументальных стужак.

У 1939 годзе эмігрыраваў у ЗША, быў мантажорам у Галівудзе, супрацоўнікам кінааддзела Музея сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку.

У 1946 годзе Буньюэль перасяліўся ў Мексіку, дзе пазнаёміўся з прадзюсарам Оскарам Дансіж’е. Разам з ім зняў карціну «Вялікае казіно» (ісп.: Gran Casino, 1946). Трыма гадамі пазней рэжысёр атрымлівае мексіканскае грамадзянства.

Апошні фільм мексіканскага перыяду Буньюэля — «Сімон-пустэльнік» (ісп.: Simón del Desierto, 1965).

Перабраўшыся ў Францыю, Буньюэль пачынае супрацоўніцтва з прадзюсарам Сержам Зільберманам.

Буньюэль памёр раніцай 29 ліпеня 1983 года ў Мехіка ад сардэчнай, пячоначнай і ныркавай недастатковасці.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118517465 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118517465 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. Варыянты напісання прозвішча Буньюэль і Бюнюэль у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.3., Мн., 1996, С.339.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Іспаніі
Катэгорыя·Кінарэжысёры Іспаніі
Катэгорыя·Рэжысёры нямога кіно
Катэгорыя·Выпускнікі Камплутэнсэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Тэруэль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Мемуарысты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арагоне
Катэгорыя·Памерлі ў Мехіка