wd wp Пошук:

Луіза Буржуа

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буржуа.

Луіза Буржуа (фр.: Louise Bourgeois, 25 снежня 1911, Парыж31 мая 2010, Нью-Ёрк ) — амерыканскі скульптар, жывапісец і графік французскага паходжання.

Біяграфія

У 1932 Буржуа паступіла ў Сарбону, дзе вывучала матэматыку, ад начартальнай геаметрыі перайшла да геаметрычнага кубізму, пакінула вучобу, вывучала мастацтвазнаўства ў Школе Луўра і ў Школе прыгожых мастацтваў, асісціравала Фернану Лежэ, захапілася левымі ідэямі, сюррэалізмам, канструктывізмам і камунізмам. Наведала Савецкі Саюз. Пачала вывучаць мастацтва ў 1936. У 1938 выйшла замуж за амерыканскага мастацтвазнаўцы Роберта Галдуотэра, эксперта па першабытнаму мастацтву, які стаў першым дырэктарам нью-ёркскага музея першабытнага мастацтва ў 1957. У 1939 разам з мужам пераехала ў Нью-Ёрк. У Амерыцы яна звярнулася да скульптуры. У 1947 Буржуа зрабіла першую вертыкальную скульптуру з дрэва, першая выстаўка яе скульптур прайшла ў 1949 годзе. У 1951 годзе памёр бацька мастачкі, Луіза Буржуа атрымала амерыканскае грамадзянства. З 1966 года стала ўдзельніцай феміністычнага руху. У 1967 годзе Буржуа пачала выкарыстоўваць мармур і бронзу пры стварэнні скульптур. З 1972 мастачка рэгулярна наведвае Італію. У 1973 годзе памёр муж. У 1977 годзе мастачка атрымала ганаровую ступень доктара вытанчаных мастацтваў Ельскага ўніверсітэта. У 1980 годзе Буржуа купляе вялікую студыю ў Брукліне. У 1982 годзе прайшла першая рэтраспектыва мастачкі - у Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку. У 1985 годзе адбылася першая персанальная выстаўка мастачкі ў Францыі. У 1992 годзе Буржуа паказвае першы скульптурны энвайранмент. У 1993 годзе прадстаўляе ЗША на Венецыянскай біенале. У 2001-2002 ў Эрмітажы прайшла выстаўка работ Буржуа (скульптур, прадметаў і літаграфій).

Зноскі

  1. Encyclopædia Britannica
  2. https://en.isabart.org/person/30869
  3. Muchnic S. Louise Bourgeois dies at 98; revered artist’s work was a ‘form of psychoanalysis’ - Los Angeles Times // Los Angeles TimesLA: 2010. — ISSN 0458-3035; 2165-1736 Праверана 1 верасня 2021.
  4. Louise Bourgeois (1911–2010) - Artforum International // ArtforumNYC: 2010. — ISSN 1086-7058; 0004-3532 Праверана 1 верасня 2021.
  5. 1 2 Дасье на Луізу Буржуа на сайце «The Art Story»
  6. http://americanabstractartists.org/current-members/past/ Праверана 20 кастрычніка 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Памерлі 31 мая
Катэгорыя·Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
Катэгорыя·Памерлі ў Манхэтэне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Лігі студэнтаў-мастакоў Нью-Ёрка
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Жанчыны-скульптары
Катэгорыя·Скульптары паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі ЗША
Катэгорыя·Жанчыны-мастакі
Катэгорыя·Скульптары ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Гранд-Шам’ер
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў