wd wp Пошук:

Луіджы Пірандэла

Луіджы Пірандэла (італ.: Luigi Pirandello; 28 чэрвеня 1867, Агрыджэнта, Італія — 10 снежня 1936) — італьянскі пісьменнік, драматург.

Вучыўся ў Рымскім і Бонскім (Германія) універсітэтах. У 1898 прафесар педагагічнага каледжа ў Рыме.

Дэбютаваў як паэт у 1889 (зборнік «Радасны боль»). Раннія творы напісаны ў традыцыях верызму (зборнікі навел «Каханне без кахання», 1894; «Навелы на год», т. 1-5, 1901-19). У раманах «Адвержаная» (1901), «Нябожчык Матыя Паскаль» (1904) і інш., філасофска-псіхалагічных трагікамедыях «Шэсць персанажаў у пошуках аўтара» (паст. 1921), «Генрых IV» (паст. 1922), «Кожны па-свойму» (паст. 1924), «Сёння мы імправізуем» (паст. 1930) і інш. паказаны вобразы «негераічных» герояў, ілюзорнасць чалавечых ідэалаў, адзінота, няўстойлівасць і недасканаласць грамадскіх адносін, гульня выпадку ў лёсах людзей.

Луіджы Пірандэла адыграў значную ролю ў перабуцове італьянскага і еўрапейскага тэатра XX ст. Яму прысуджана Нобелеўская прэмія па літаратуры 1934.

Апавяданне Пірандэла «Пара жаўрукоў» на беларускую мову пераклаў Валерый Буйвал.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118594567 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118594567 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. 1 2 Елина Н. Г. Пиранделло Луиджи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 19 : Отоми — Пластырь. — С. 549. Праверана 28 верасня 2015.
  6. Teatro di Torino — 1925. Праверана 17 верасня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1867 годзе
Катэгорыя·Драматургі Італіі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Італьянскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Агрыджэнта
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 чэрвеня
Катэгорыя·Італьянскамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі 10 снежня