wd wp Пошук:

Лукаш Мікалаевіч Дзекуць-Малей

Лукаш (Лука) Мікалаевіч Дзекуць-Малей (1 кастрычніка 1888, Слонімскі павет Гродзенскай губерні — 20 студзеня 1955) — пратэстанцкі прапаведнік, рэлігійны дзеяч, перакладчык, выдавец.

Біяграфія

3 1910 член баптысцкай царквы. На працягу двух гадоў наведваў рэлігійныя курсы ў Пецярбургу.

У 1918 у якасці камісара крэйза Крынкі—Лунна (раён на акупіраванай тэрыторыі Беларусі і Літвы) арганізоўваў валасныя камітэты і міліцыю з мэтай абароны ад польскіх легіянераў. Удзельнік Гродзенскага беларускага сялянскага з’езда (1918), на якім абраны ў Гродзенскую павятовую раду і Аргкамітэт па скліканні Краёвага Беларускага з’езда Гродзеншчыны. 13.2.1919 арыштаваны польскімі ўладамі за выступленні ад імя Літоўскай дзяржавы; выпушчаны. Удзельнічаў у стварэнні «Грамады беларускай моладзі ў Горадні», акцёр яе драматычнай секцыі. Летам 1919 ўзначаліў Гродзенскую цэнтральную беларускую вучыцельскую раду. Скончыў Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1919). У пач. 1920 адзін з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага камітэта і старшыня Беларускай школьнай рады ў Гродне, уваходзіў у склад прэзідыума Беларускай цэнтральнай школьнай рады. У ліпені—верасні 1920 камісар сацыяльнага забеспячэння Гродзенскага рэўкама, потым баптысцкі прапаведнік у Брэсце.

У 1920—24 пераклаў 17 рэлігійных брашур з польскай і рускай моў на беларускую. Разам з А. Луцкевічам пераклаў і выдаў «Новы Запавет і Псальмы» (Хельсінкі, 1931). Перад ІІ сусветнай вайной прапагандаваў ідэі баптысцкай абшчыны на тэрыторыі Заходняй Беларусі, асабліва сярод навучэнцаў гімназій Брэста, Вільні, Маладзечна, Навагрудка і інш., апекаваў бедных навучэнцаў. Рэдагаваў «Беларускую балонку» ў баптысцкім часопісе «Маяк». Займаўся дабрачыннай дзейнасцю. Арыштаваны 19.6.1941 у Брэсце савецкімі органамі бяспекі.

Магіла Лукаша Дзекуць-Малея на Гарнізонных могілках у Гданьску

У час вайны прэсвітар беларускіх баптыстаў на акупіраванай тэрыторыі. У 1942 ў Мінску выдаў малітоўнік на беларускай мове. У чэрвені 1944 удзельнічаў у ІІ Усебеларускім кангрэсе. У канцы вайны пакінуў Беларусь, з 1945 у Германіі, з 1946 у Польшчы — на Беласточчыне, з 2-й паловы 1940-х жыў у Гданьску, дзе быў акруговым прэсвітарам баптысцкай царквы. Памёр у Гданьску[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Алена Глагоўская, «…Хоць бы і памёр, жыць будзе». Пра Лукаша Дзекуць-Малея (1888—1955) Пратэстанцкая Царква і Беларускі Нацыянальны Рух

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Гданьску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Постаці беларускага пратэстанцтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гданьску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слоніме
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі 20 студзеня