Лу́дчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Лудчыцы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тайманаўскага сельсавета[1]. 11 красавіка 1960 года сельсавет скасаваны, яго населеныя пункты перададзены ў склад Навабыхаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Калініна, Камарычы, Леніна, Магучы Партызан, Падольцава, Тайманава і Янава) і ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Быхаўскага гарсавета (17 населеных пунктаў: Асоўшчына, Дубавое, Дубоўка, Залеская Слабада, Заячэнне, Калініна, Камсамольскі, Красны Пахар, Лудчыцы 1-я, Лудчыцы 2-я, Няраж, Падлука, Савічаў Рог, Свірыдоўка, Станок, Стараселле і чыгуначная будка 214)[2].
15 студзеня 1965 года сельсавет утвораны зноў у складзе 16 населеных пунктаў (Асоўшчына, Дубавое, Дубоўка, Залеская Слабада, Заячэнне, Калініна, Камсамольскі, Красны Пахар, Лудчыцы I, Лудчыцы II, Няраж, Падлука, Савічаў Рог, Свірыдоўка, Станок, Стараселле), якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Быхаўскага гарсавета, з цэнтрам у вёсцы Лудчыцы-II [3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1406 чалавек[4], з іх 94,0 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5].