wd wp Пошук:

Навабыхаўскі сельсавет

Навабы́хаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Новы Быхаў.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. У канцы 1930-х гадоў на тэрыторыі Навабыхаўскага сельсавета існавалі вёска Капарцы (злілася з вёскай Тайманава), пасёлкі Падгорыца, Дуброўскі, Пакусіна Лашчына, Пралетарская Рэспубліка, Прываложжа, Круг, Лібатыўка І, Лібатыўка 2, Магучы, якія зліліся з іншымі населенымі пунктамі або іх жыхары пераехалі. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лудчыцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Калініна, Камарычы, Леніна, Магучы Партызан, Падольцава, Тайманава і Янава)[1]. 24 чэрвеня 2008 года скасаваны пасёлак Падольцава і вёска Ульянава[2]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ніжнятошчыцкага сельсавета (17 населеных пунктаў: пасёлкі Заводчык, Калінін, Леніна, Рабочы, вёскі Верхняя Тошчыца, Віляхаўка, Вішанька, Вялікі Лес, Істопкі, Красны Бераг, Ліпа, Малінаўка, Міхалёўка, Ніжняя Тошчыца, Первае Мая, Сінеж і Тошчыца)[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1082 чалавекі[4], з іх 96,9 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Решение Быховского районного Совета депутатов от 24 июня 2008 г. № 12-9 Об упразднении сельских населенных пунктов(недаступная спасылка)
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навабыхаўскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе