Лугава́я Слабада́[1] (трансліт.: Luhavaja Slabada, руск.: Луговая Слобода) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Лугаваслабадскага сельсавета.
Размешчаны за 22 кіламетры на паўднёвы ўсход ад Мінска, 15 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы, на аўтадарозе М4 Мінск—Магілёў.