wd wp Пошук:

Лувенскі каталіцкі ўніверсітэт

Не блытаць з Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт.

Лувенскі каталіцкі ўніверсітэт (фр.: Université catholique de Louvain) — бельгійская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у мястэчку Лувен-ла-Нёў у Валоніі. Навучанне вядзецца пераважна на французскай мове.

Агульная характарыстыка

Першапачаткова Лувенскі ўніверсітэт (лац.: Universitas Lovaniensis) быў заснаваны ў цэнтры гістарычнага горада Лувен (або па-нідэрландску Лёвен) у 1425 годзе і закрыты ў 1797 годзе, што робіць яго першым універсітэтам у краінах Бенілюкса. Лувенскі дзяржаўны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1817 годзе і закрыты ў 1835 годзе. Новы каталіцкі ўніверсітэт быў заснаваны ў Мешліне ў 1834 годзе, Мешлінскі каталіцкі ўніверсітэт пераехаў у Лувен у 1835 годзе, што (часта, але спрэчна) вызначаецца як працяг гісторыі старой установы. У 1968 годзе Лувенскі каталіцкі ўніверсітэт падзяліўся на нідэрландамоўны Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт, які застаўся ў Лувене (Лёвене), і франкамоўны Лувенскі каталіцкі ўніверсітэт, які пераехаў у Лувен-ла-Нёў у Валоніі за 30 км на паўднёвы ўсход ад Бруселя. Універсітэт часта ўваходзіць у шэраг 50 найлепшых універсітэтаў у свеце па філасофіі і 20 найлепшых па тэалогіі.

Структура

Зноскі

  1. http://www.lavenir.net/cnt/dmf20161108_00912409/30-824-etudiants-a-l-ucl-un-record

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Валонскі Брабант
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1834 годзе
Катэгорыя·Каталіцкія ўніверсітэты
Катэгорыя·Універсітэты Бельгіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта