wd wp Пошук:

Лубін вузкалісты

Lupinus angustifolius — Тулузскі музей

Лубін вузкалісты[3] (Lupinus angustifolius) — від кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae). Кармавая культура.

Апісанне

Сцябло прамое, вышынёй 50-120 см. Лісце пальчата-складанае, чарговае, з вузкімі лісточкамі, якіх бывае 5-11. Кветкі матыльковага тыпу, жоўтыя, сабраны ў доўгіх верхавінных гронках, тычынкі усё зрослыя ў трубачку. Песцік сагнуты, схаваны ў лодачцы. У любінаў пераважае самаапыленне, хоць можа быць і перакрыжаванае апыленне насякомымі. Плод — боб, трохі членісты, вялікі, буры, на верхавіне з калючкай, пакрыты ўзорам. Бабы лёгка рэпаюцца пры паспяванні. Насенне бобападобнае, шэрае, са светлымі плямкамі. Корань стрыжневы, з вялікай колькасцю бакавых каранёў, якія распаўсюджваюцца глыбока ў глебу і маюць вялікую засваяльную здольнасць. Клубянькі ў лубіну вялікія; яны пакрываюць як галоўны корань, так і бакавыя. Лубін вузкалісты мае выдатную азотазасваяльную здольнасць.

Значэнне і выкарыстанне

Лубін вузкалісты часцей за ўсё вырошчваюць у пару(укр.) бел. на зялёнае ўгнаенне. Падобныя з ім лубін жоўты (Lupinus luteus) і Lupinus albus. Асабліва важнае значэнне набываюць безалкалоідныя формы любінаў, якія выкарыстоўваюцца на корм жывёле.

Распаўсюджанне

Расліна шырока распаўсюджана ва ўсіх міжземнаморскіх краінах, а таксама ў Малой Азіі, Закаўказзі і Іране. Інтрадукаваны ў Паўднёвай Афрыцы і Паўднёва-Заходняй Аўстраліі. Шырока культывуецца ў Паўночнай Еўропе (Германіі, Нідэрландах, Польшчы, Усходняй Еўропе), у паўднёва-ўсходняй частцы ЗША і ў Новай Зеландыі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Кармавыя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Лубін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі