wd wp Пошук:

Лоўчы

М. С. Самокіш, «Сакольнік» (малюнак да першага тому «Палявання(руск.) бел.»)

Лоўчы, польск.: łowczy, руск.: ловчий — службовая асоба ў феадальнай дзяржаве.

У ВКЛ пасада існавала ў XVXVIII стагоддзях. Сачыў за лясамі, у якіх паляваў вялікі князь, распараджаўся паляваннем (звералоўствам і птушкалоўствам)[1]. З канца XVI стагоддзя лоўчы гаспадарскі, а пазней вялікі лоўчы ВКЛ, меў намесніка — лоўчага дворнага (падлоўчага). З канца XVII стагоддзя пасада лоўчага — ганаровы тытул дзяржаўнага саноўніка без пэўных абавязкаў, такое ж становішча займалі і лоўчыя земскія ў паветах.

Зноскі

  1. с. 574 том. 26, «Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов», г. Вильна, 1899 г..

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Тытулы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Пасады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім