wd wp Пошук:

Лопух вялікі

Arctium lappa

Лопух вялікі[4] (Arctium lappa) — кветкавая расліна з роду Лопух (Arctium) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Назва

Народныя назвы: брылі, брылёўнік, дзядоўнік[5], задзёрка, дзядкі, сабачнік[5]. Родавая назва ад грэч. άρκτος — мядзведзь, з-за вялікіх лісцяў. Відавое азначэнне ад кельцкага lappa — рука, таму што плады чапляюцца за адзенне, поўсць жывёл.

Апісанне

Двухгадовая травяністая расліна са стрыжнёвым галінастым коранем. Расліна першага году жыцця мае толькі прыкаранёвую разетку буйных чаранковых лістоў, а на другі — прамастойнае, рабрыстае, чырванаватае, уверсе галінастае сцябло вышынёю 60—180 см. Сцябловыя лісты чаргаваныя, сэрцападобна-яйцападобныя, знізу шаравата-лямцавыя. Кветкі сабраныя ў шарападобныя кошыкі. Абгортка кошыка голая, зялёная, складаецца з кручкаватазагнутых лісточкаў, якія чапляюцца за адзенне чалавека і поўсць жывёл, што спрыяе распаўсюджанню расліны. Кветкі трубчастыя, лілова-пурпуровыя. Плод — прадаўгаватая сямянка з чубком.

Распаўсюджанне

Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. Расце ля жытла, дарог, вадаёмаў, па пустках, сметніках, ускраінах палёў. Цвіце ў ліпені—жніўні, плады выспяваюць у верасні.

Выкарыстанне чалавекам

Лекавая расліна. Адвар кораня — лекавы (мачагонны) сродак. Алейны экстракт — сродак умацавання і росту валасоў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Юзепчук С. В., Сергиевская Е. В. Лопух — Arctium // Флора СССР / Ботанический институт имени В. Л. Комарова Академии наук СССР; Начато под руководством и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Изд-во Академии наук СССР, 1962. — Т. XXVII. — С. 97.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 17. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. 1 2 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Астравыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай