wd wp Пошук:

Леў Рыгоравіч Аганаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аганаў. Леў Рыгоравіч Аганаў (нар. 12 чэрвеня 1942, с. Бузаўка, Днепрапятроўскай вобласці, УССР) — беларускі скульптар.

Біяграфія

Скончыў у 1965 годзе Днепрапятроўскае мастацкае вучылішча, у 1974 годзе Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе. З 1974 года — удзельнік мастацкіх выстаў. Член Беларускага саюза мастакоў з 1983 года.

Жыве ў Наваполацку.

Творчасць

Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. Матэрыял — бронза, метал, камень.

Бюст генерала Рамана Кандраценкі

Сярод твораў кампазіцыі «Музыка», «Будаўнікі», «Сіняя птушка», помнік воінам-інтэрнацыяналістам, бюст героя абароны Порт-Артура генерала Рамана Кандраценкі (2008) — усе ў г. Наваполацку Віцебскай вобласці, помнік Л. Сапегу у г. Лепель Віцебскай вобласці.

Творы Л. Р. Аганава знаходзяцца ў музеях, галерэях і прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой.

Сям’я

Сыны Сяргей (нар. 1974) і Дзмітрый (нар. 1976) таксама скульптары.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Постаці Наваполацка
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Скульптары XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Скульптары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Днепрапятроўскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў