wd wp Пошук:

Дзмітрый Львовіч Аганаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аганаў. Дзмітрый Львовіч Ага́наў (нар. 1976, Наваполацк) — беларускі скульптар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і вядомага скульптара Льва Аганава. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Скульптура».

Стажыраваўся ў Творчых майстэрнях жывапісу, графікі і скульптуры пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Выкладае ў БДУ.

Удзельнічаў у шматлікіх выставах.

Сябар Беларускага саюза мастакоў.

Узнагароды

Мае шэраг дыпломаў і ўзнагарод: дыплом ААН у намінацыі «Экалогія» (2000), 2-е месца ў конкурсе ААТ «Пріорбанк» за кампазіцыю «Адлюстраванне прыгажосці» (2004), дыплом архітэктурнай выставы «Леанарда» (2005), падзяку мэра Наваполацка за манументальна-дэкаратыўную кампазіцыю «Юнацтва» (2012), перамогу на конкурсе на стварэнне кампазіцыі «Знаходжанне іконы Божай Маці Мінскай» (2013).

Творчасць

Помнік у гонар з’яўлення абраза Маці Божай Мінскай

Работы Дзмітрыя Аганава ўстаноўлены ў Мінску, Наваполацку і Мюнстэры (Германія). Многія яго творы захоўваюцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Германіі, Ірландыі, ЗША, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наваполацку
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў