wd wp Пошук:

Леў Навумавіч Геллер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Геллер. Леў Навумавіч Геллер (1875, г. Ваўкавыск — 1942, г. Ташкент) — удзельнік рэвалюцыйнага руху, усходазнаўца, доктар эканамічных навук (1935), прафесар (1935). Член ВКП(б) з 1904 года.

Біяграфія

Сын купца. У 1898 годзе скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут і медыцынскі факультэт Харкаўскага універсітэта (1903).

Удзельнік снежанскага ўзброенага паўстання 1905 года ў Маскве. У 1914 годзе пакінуў Расію, а ў 1917 года вярнуўся, удзельнік Кастрычніцкага перавароту 1917 года. З 1917 па 1919 год у групе інтэрнацыяналістаў. У гады грамадзянскай вайны на партыйнай працы ў Туркестане. У 1921—1922 гадах на дыпламатычнай працы. У 1922—1930 гадах загадчык Усходнім аддзелам Прафінтэрна. З 1930 навуковы супрацоўнік, загадчык сектара па вывучэнню рабочага руху Інстытута сусветнай гаспадаркі і сусветнай палітыкі. Член рэдкалегіі часопіса «Сусветная гаспадарка і сусветная палітыка».

Памёр у 1942 годзе ў эвакуацыі ў Ташкенце.

Навуковая дзейнасць

Адмыслоўца ў галіне міжнародных адносін. Аўтар звыш 50 навуковых і публіцыстычных работ па праблемах працоўнага і прафсаюзнага руху ў краінах Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі.[1].

Працы

Зноскі

  1. У 1875 годзе ў Ваўкавыску нарадзіўся удзельнік рэвалюцыйнага руху, усходазнаўца, доктар эканамічных навук (1935 г.), прафесар (1935 г.) ГЕЛЛЕР Леў Навумовіч
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў