wd wp Пошук:

Лех Качыньскі

Ле́х Алекса́ндэр Качы́ньскі (польск.: Lech Aleksander Kaczyński; 18 чэрвеня 1949 — 10 красавіка 2010) — прэзідэнт Польшчы ў 2005—2010 гадах. З 1992 па 1995 год быў кіраўніком Вярхоўнай кантрольнай палаты, з 2000 да 2001 года быў міністрам юстыцыі ў кабінеце Ежы Бузека, з 2002 да 2005 года быў мэрам Варшавы. Лех Качыньскі быў адным са стваральнікаў польскай партыі «Права і справядлівасць» і яе першым кіраўніком. Качыньскі з’яўляўся доктарам юрыдычных навук, прафесарам Гданьскага ўніверсітэта і ўніверсітэта кардынала Стэфана Вышынскага, спецыялістам у галіне працоўнага права. Сын Раймунда і Ядвігі з Ясевічаў. Меў брата-блізнюка Яраслава Качыньскага.

Біяграфія

Дзяцінства

У 1962 годзе разам з братам гралі ролю Яцка (Лех Качыньскі) і Плацка (Яраслаў Качыньскі) у экранізацыі аповесці Карнеля Макушынскага «Аб двух, якія скралі месяц» рэжысёра Яна Баторыя.

Адукацыя

У дзяцінстве Лех Качыньскі наведваў XLI агульнаадукацыйны ліцэй імя Яўхіма Лялевеля ў Варшаве, скончыў XXXIX агульнаадукацыйны ліцэй імя Польскай авіяцыі ў Белянах (раён Варшавы) у 1967 годзе. З 1967 да 1971 года вучыўся ў Варшаўскім універсітэце на факультэце Права і Адміністрацыі. З 1971 да 1997 года працаваў навуковым супрацоўнікам на кафедры працоўнага права Гданьскага ўніверсітэта. У 1980 годзе абараніў дысертацыю і атрымаў ступень доктара права ў Гданьскім універсітэце. Быў надзвычайным прафесарам Гданьскага ўніверсітэта з 1996 да 1999 года, а з 1999 года — Універсітэта кардынала Стэфана Вышынскага.

Палітычная дзейнасць

Дэмакратычная апазіцыя

У 1968 годзе браў удзел у палітычным крызісе сакавіка 1968 года. У 1971 годзе пераехаў у Гданьск. Восенню 1977 года, з дапамогай брата Яраслава, узяў удзел у дзейнасці Бюро Інтэрвенцыі Камітэта Грамадскай Самаабароны. Чытаў лекцыі працоўнага права для рабочых. З 1978 года дзейнічаў у Свабодных прафсаюзных саюзах Узбярэжжа. У 1978—1980 гадах разам з Яаннай і Анджэем Гвяздамі чытаў лекцыі працоўнага права і гісторыі Польшчы для рабочых. Адначасова пісаў артыкулы ў незалежную газету «Рабочы Узбярэжжа» і распаўсюджваў сярод рабочых газету «Рабочы». У жніўні 1980 года быў дарадцам Забастовачнага камітэта ў Гданьскай верфі.

У 1981 годзе быў дэлегатам гданьскага філіяла «Салідарнасці» на І Нацыянальным З’ездзе Дэлегатаў прафесійнага саюза, дзе быў выбраны членам праграмнага камітэта. Браў удзел у перамовах з Польскай аб’яднанай рабочай партыяй.

Падчас вайсковага становішча быў інтэрнаваны ў Стшэбелінек[en] са снежня 1981 да кастрычніка 1982 года. З 1983 года браў удзел у пасяджэннях Часовай Каардынацыйнай Камісіі.

З 1987 да 1989 года быў сакратаром Нацыянальнага Камітэта «Салідарнасці». З 1985 года ўвайшоў у склад рэгіянальнай Рады дапамогі палітычным вязням у Гданьску.

З другой паловы 1980-х гадоў стаў блізкім паплечнікам Леха Валенсы, лідара «Салідарнасці», а пазней першага прэзідэнта Польшчы. 16 верасня 1988 года браў удзел у перамовах «Салідарнасці» з прадстаўнікамі ўладаў. Са снежня 1989 года быў удзельнікам Грамадзянскага Камітэта пры Леху Валенсе.

З красавіка 1989 года быў удзельнікам Прэзідыума Нацыянальнай Выканаўчай Камісіі «Салідарнасці».

Палітычная дзейнасць у 1990-х гадах

У маі 1990 года быў выбраны першым віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнай Камісіі «Салідарнасці». Падаў у адстаўку пасля прайгранай барацьбы Марыяну Краклеўскаму за пасаду кіраўніка «Салідарнасці» у лютым 1991 года.

З 12 красавіка 1991 да 31 кастрычніка 1991 года займаў пасаду міністра стану ў канцылярыі Леха Валенсы. Падаў у адстаўку з пасады пасля канфлікту з Лехам Валенсам і прэм’ер-міністрам Мячыславам Вахоўскім.

У 1992—1995 гадах быў кіраўніком Вярхоўнай кантрольнай палаты.

Быў кандыдатам у прэзідэнты Польшчы на выбарах 1995 года, але зняў сваю кандыдатуру яшчэ да першага тура 30 кастрычніка, і абяцаў падтрымаць любога, хто зможа перамагчы Леха Валенсу.

Палітычная дзейнасць у 2000-х гадах

У 2000—2001 гадах быў міністрам юстыцыі. Разам з братам Яраславам быў адным з заснавальнікаў і актыўным удзельнікам кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць». З 18 лістапада 2002 года да 22 снежня 2005 года Лех Качыньскі быў мэрам Варшавы. На выбарах у першым туры атрымаў 49,58% галасоў, а ў другім 70,54% галасоў выбаршчыкаў. Падаў у адстаўку 22 снежня 2005 года, але адстаўка была прынята толькі 8 лютага 2006 года.

У сакавіку 2005 года Лех Качыньскі першым абвясціў аб сваім жаданні ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. У першым туры выбараў заняў другое месца пасля Дональда Туска, атрымаўшы 33% галасоў. У другім туры выбараў 23 кастрычніка 2005 года атрымаў 8 257 468 галасоў, што склала 54,04% і выйграў выбары.

Пачаткам прэзідэнцкага тэрміна лічыцца 23 кастрычніка 2005 года, скончыцца тэрмін мусіў 23 кастрычніка 2010 года.

На ўсіх гэтых пасадах Лех Качыньскі актыўна змагаўся з карупцыяй і выступаў у абарону традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцей. Адносна Беларусі Лех Качыньскі меў цвёрдую і прынцыповую пазіцыю, падтрымліваючы яе дэмакратычную супольнасць.[6]

Сям’я

Жонка — эканаміст Марыя Качынская (Мацкевіч) 1943 года нараджэння, старэй мужа на 6 гадоў. Дачка — Марта Дубінецкая 1980 года нараджэння, пасля ўдзелу ў перадвыбарнай кампаніі Леха Качыньскага як узорная дачка, жонка і маці, развялася і выйшла замуж за сына палітычнага суперніка бацькі Марака Дубінецкага. Унучка — Ева. Брат — Яраслаў, перакананы халасцяк, жыве з маці.

Смерць

Асноўны артыкул: Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года з’явілася інфармацыя пра крушэнне самалёта прэзідэнта Польшчы пад Смаленскам. Самалёт упаў а 10:50 на ўскраіне вёскі Пячэрск Смаленскай вобласці пры заходзе на пасадку ў вайсковы аэрапорт «Паўночны»[7]. Авіякатастрофа адбылася падчас наведвання Качыньскім месцаў масавых растрэлаў палонных палякаў у Катыні. Паводле даных Euronews, усе 97 чалавек, якія знаходзіліся на борце прэзідэнцкага ТУ-154, уключаючы Прэзідэнта Польшчы і яго жонку Марыю Качыньскую, загінулі[8].

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #103565515 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #103565515 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 19 мая 2022.
  5. 1 2 3 https://www.prezydent.pl/kancelaria/archiwum/archiwum-lecha-kaczynskiego/pierwsza-dama/ulubiency-pary-prezydenckiej
  6. Яны загінулі пад Катынню // Радыё Свабода, 12 красавіка 2010
  7. У авіякатастрофе пад Катынню загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі // Наша Ніва, 10 красавіка 2010
  8. Polish President Lech Kaczynski has died in a plane crash

Спасылкі

Папярэднік:
Аляксандр Квасьнеўскі
Прэзідэнт Польшчы
23 снежня 2005 — 10 красавіка 2010
Пераемнік:
Браніслаў Камароўскі (в. а.)
Тэмы гэтай старонкі (42):
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Белага льва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Юрысты Польшчы
Катэгорыя·Акцёры-палітыкі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Караля Таміслава
Катэгорыя·Кіраўнікі гарадоў
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа венгерскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Палітыкі Польшчы
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вавельскім саборы
Катэгорыя·Памерлі ў Смаленску
Катэгорыя·Кіраўнікі дзяржаў, якія загінулі ў авіякатастрофах
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Інфанта дона Энрыке
Катэгорыя·Члены партыі «Права і справядлівасць»
Катэгорыя·Кавалеры мальтыйскага Нацыянальнага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Блізняты
Катэгорыя·Памерлі 10 красавіка
Катэгорыя·Міністры юстыцыі Польшчы
Катэгорыя·Прэзідэнты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Акцёры Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Гейдара Аліева
Катэгорыя·Кавалеры ордэна заслуг pro Merito Melitensi
Катэгорыя·Мэры Варшавы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна караля Абдэль-Азіза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Варшавы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі факультэта права і адміністрацыі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне гарадоў Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Падвойнага белага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Дзеці-акцёры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Радама
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Асобы