wd wp Пошук:

Летыпор серна-жоўты

Летыпор серна-жоўты, Губа серна-жоўтая, Губа жоўтая дубовая[1] (Laetiporus sulphureus) — губавы грыб сямейства скутыгеравых. Выклікае бурую, прызматычную, цэнтральную гніль драўніны, якая хутка пашыраецца.

Апісанне

Пладовыя целы аднагадовыя, буйныя, дыяметрам 7-40 см, таўшчынёй 1-4 см, з серна-жоўтымі, ружаватымі, аранжава-ружовымі, веера-, лапата- або языкападобнымі, мясістымі, потым зацвярдзелымі і ломкімі, часта з хвалістым краем шапкамі. Мякаць шчыльная, белая або жаўтаватая, сырападобная, з узростам цвёрдая. Трубачкі жаўтаватыя ці серна-жоўтыя, танкасценныя, з акруглымі ці вуглаватымі спорамі. Споры шырокаэліпсападобныя, гладкія, бясколерныя.

Пашырэнне

Мае каля 5 форм. Пашыраны па ўсім зямпым шары. Пасяляецца ў асноўным на драўніне, часцей на жывых ствалах дрэў: у Еўропе пераважна на дубе, у Сібіры — на лістоўніцы, на Далёкім Усходзе — на вязах і арэху маньчжурскім. На Беларусі расце групамі чарапіцападобна размешчаных зрослых каля асновы шапак на жывой або адмерлай драўніне лісцевых парод у маі—кастрычніку.

Выкарыстанне

Маладыя грыбы ядомыя.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. у крыніцы пад назвай Polyporus sulfureus

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Фамітапсідавыя
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды