wd wp Пошук:

Лестэрскі ўніверсітэт імя Сымона дэ Манфора

Лестэрскі ўніверсітэт імя Сымона дэ Манфора (англ.: De Montfort University Leicester) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Лестэр.

Агульная характарыстыка

Універсітэт быў створаны ў адпаведнасці з Законам аб дадатковай і вышэйшай адукацыі ў 1992 годзе. Назва ўніверсітэта была ўзята ў гонар Сымона дэ Манфора, графа Лестэра ХІІІ стагоддзя, якому прыпісваюць стварэнне першага парламента Англіі ў 1265 годзе.

Ва ўніверсітэце навучаецца каля 27 000 студэнтаў дзённай і завочнай формы навучання, маецца 3 240 супрацоўнікаў, гадавы абарот вучэльні складае каля 168 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

Універсітэт арганізаваны на чатыры факультэты: мастацтва, дызайну і гуманітарных навук; бізнесу і права; здароўя і навук аб жыцці; вылічальнай тэхнікі і медыяў.

Дэпартамент адукацыі Вялікабрытаніі прысвоіў універсітэту залаты рэйтынг у 2017 годзе. Ён з’яўляецца членам Асацыяцыі універсітэтаў Садружнасці.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лестэр
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1870 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта