У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нільсен.
Леслі Уільям Нільсен (англ.: Leslie William Nielsen; 11 лютага 1926 — 28 лістапада 2010) — канадскі і амерыканскі акцёр
, найбольш вядомы па камедыйных ролях у фільмах 1980-х — 2000-х. За сваю кар’еру Нільсен зняўся ў больш як 100 кінафільмах і 1500 тэлепраграмах, сыграўшы больш за 220 персанажаў.
Нарадзіўся ў Канадзе, маці валійскага паходжання, бацька — дацкага. Нільсен быў жанаты чатыры разы і меў дзвюх дачок ад другога шлюбу.