wd wp Пошук:

Ленінскі бой

Ленінскі бой — бой партызан атрадаў «Камарова» (Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева), «Пятровіча» (партызанская брыгада імя С. М. Кірава), імя М. Ц. Цыша (партызанская брыгада імя В. М. Молатава) супраць нямецкага гарнізона ў гарадскім пасёлку Ленін Пінскай вобласці 12 верасня 1942 года.

Перадумовы

План аперацыі па разгрому гарнізона ў гарадскім пасёлку Ленін (каля 60 гітлераўцаў) распрацаваў і кіраваў боем намеснік камандзіра партызанскага атрада імя Шыша П. П. Патлах. Было створана 5 штурмавых груп (150 партызан), 3 з якіх знаходзіліся на шляхах магчымага адыходу праціўніка, астатнія — у засадах на дарогах у рачны порт Мікашэвічы і вёску Сінкевічы з мэтай не дапусціць падыходу падмацаванняў праціўніка.

Бой

Раніцай 12 верасня 1942 года партызаны раптоўна напалі на гарнізон. Праціўнік не змог аказаць супраціўлення. У баі было забіта і паранена 20 гілераўцаў, астатнія ўцяклі. Партызаны вызвалілі з турмы больш за 50 чалавек, захапілі трафеі (зброю і харчаванне) і арганізавана адышлі. У баі загінуў 1 партызан, 2 былі паранены.

Памяць

У памяць баявых дзеянняў партызан у вёсцы Ленін Жыткавіцкага раёна ў 1960 годзе пастаўлены помнік.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Падзеі 12 верасня
Катэгорыя·Верасень 1942 года
Катэгорыя·Канфлікты 1942 года
Катэгорыя·1942 год у Беларусі
Катэгорыя·Ленін (Жыткавіцкі раён)
Катэгорыя·Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Жыткавіцкага раёна