wd wp Пошук:

Леерсія рысападобная

Леерсія рысападобная[3][4], або Рысаўка рысавая (Leersia oryzoides) — від аднадольных раслін роду Леерсія (Leersia) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Першая назва віду, Phalaris oryzoides L.basionym, была апублікавана шведскім сістэматыкам Карлам Лінеем; перанесены ў склад роду Леерсія Улафам Сварцам(руск.) бел. у 1788 годзе[5][6].

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Распаўсюджаная ад умеранага пояса Паўночнага паўшар’я да паўночнага ўсходу Мексікі[7].

Расце па берагах ручаёў на вільготных месцах[8].

Батанічнае апісанне

Карэнішчавы геафіт або гемікрыптафіт[7].

Дастаткова буйная шматгадовая расліна[8].

Лісце шыракалінейнай формы, шурпатыя па сярэдняй жылцы і на краях[8].

Суквецце — друзлая мяцёлка з моцна сціснутымі каласкамі[8].

Плод — зярняўка жоўтага колеру[4].

Прыродаахоўная сітуацыя

Леерсія рысападобная занесена ў Чырвоныя кнігі Растоўскай, Самарскай, Томскай абласцей, рэспублік Татарстан і Удмуртыя (Расія); у Чырвоныя кнігі Днепрапятроўскай, Данецкай, Львоўскай абласцей (Украіна), а таксама ў Чырвоную кнігу Эстоніі[4].

Сінонімы

Сінанімічныя назвы[7]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 73. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Леерсія рысападобная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. Leersia oryzoides (L.) Sw. — The Plant List
  6. Tropicos | Name — Leersia oryzoides (L.) Sw
  7. 1 2 3 World Checklist of Selected Plant Families: Royal Botanic Gardens, Kew
  8. 1 2 3 4 FLORA Архівавана 5 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Метлюжковыя