wd wp Пошук:

Левіцы

Левіцы (славацк.: Levice, ням.: Lewenz, венг.: Léva) — горад у заходняй Славакіі на левым беразе ракі Грон. Стараславянская назва горада — «Лева», што азначае «левая».

Гісторыя

Гарадская крэпасць

Левіцы ўпершыню былі згаданы ў 1156 годзе, калі эстэргамскі архібіскуп асвяціў тут касцёл. У 1318 годзе згадваецца крэпасць — Левіцкі Град, якая паводле легенды была пабудавана самім Матушам Чакам. У 1558 годзе Штэфан Доба перабудаваў крэпасць, якая паспяхова адбівала шматлікія ўдары туркаў, але ў 1663 годзе ім удалося захапіць крэпасць, якую ўтрымалі ненадоўга — у 1664 пры бітве ля муроў крэпасці турэцкае войска было дашчэнту разбіта.

У 1709 годзе крэпасць узарвалі паўсталыя куруцы.

Эканоміка

Сёння Левіцы важны прамысловы горад заходняй Славакіі. За 15 км на паўночны захад ад горада знаходзіцца АЭС Мохаўцы.

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Славакіі