wd wp Пошук:

Левача

Ле́вача (славацк.: Levoča, ням.: Leutschau, венг.: Lőcse) — горад ва ўсходняй Славакіі (гістарычная вобласць Спіш) ля падножжа Левачскіх Врхоў, непадалёк ад замку Спішскі Град. Насельніцтва каля 14 тыс. чалавек.

Гісторыя

Упершыню Левача згадваецца ў 1249 годзе ў лісце караля Белы IV, хоць горад існаваў задоўга да гэтага — раманскі касцёл Св. Мікалая існаваў тут яшчэ ў XI ст. У 1241 годзе, пасля мангола-татарскага нашэсця, сюды прыйшлі першыя нямецкія каланісты.

У 1271 Левача згадваецца ўжо як свабодны каралеўскі горад, цэнтр правінцыі. У XV ст. левацкія купцы атрымалі ад венгерскага караля шэраг прывілеяў і горад пачаў хутка развівацца. Дамінантнае становішча Левачы пацвярдзіў і факт перамогі ў так званай «стагадовай вайне» з іншымі спіскімі гарадамі за права першынства на Спішы. У гэты час Левача становіцца цэнтрам пратэстанцкага руху на Славакіі.

Горад пачаў прыходзіць у занядбанне ў XVII ст. падчас антыгабсбургскіх паўстанняў. Страту значэння Левачы пацвярдзіў 1871 год, калі новая чыгунка мінула горад.

У цяперашні час Левача невялікае мястэчка з цудоўна захаваўшыміся цэнтрам і шматлікімі помнікамі архітэктуры. У 2009 годзе разам са Спіскім Градам сярэднявечныя помнікі Левачы ўтварылі адзіны аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гл. таксама

Гарады-пабрацімы

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гарады Славакіі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу