wd wp Пошук:

Кестхей

Ке́стхей (венг.: Keszthely [ˈkɛsthɛj], ням.: Kesthell) — горад на захадзе Венгрыі, у медзье Зала, размешчаны прыкладна за 190 км на паўднёвы захад ад Будапешта, у паўднёва-заходняй частцы возера Балатан. Насельніцтва 20 215 чалавек (2014 год).

Геаграфія

Цэнтр горада

Горад размешчаны прыкладна за 190 км на паўднёвы захад ад Будапешта. Праз Кестхей праходзяць чыгунка і аўтамабільная дарога, якія ідуць уздоўж усяго паўночнага берага возера Балатан. Час у дарозе на цягніку да Будапешта складае каля 3 гадзін, на аўтобусе ад аўтастанцыі Кестхея да аўтавакзала Неплігет у Будапешце — 2,5 гадзіны.

У горадзе размешчана прыстань, на якой швартуюцца як прагулачныя судны, так і выконваючыя рэгулярныя рэйсы па возеры.

Гісторыя

Упершыню горад згадваецца ў 1247 годзе, але рымскае паселішча існавала на гэтым месцы ўжо ў пачатку нашай эры. У 1386 годзе ў горадзе быў пабудаваны францысканскі касцёл, які добра захаваўся да нашых дзён. У 1421 годзе Кестхей атрымаў гарадскія прывілеі. У XVIII стагоддзі, пасля выгнання турак, пачалося маштабнае будаўніцтва асабнякоў і храмаў, пераважна ў стылі барока. У 1745 годзе быў пабудаваны палац Фештэцічаў, які стаў цяпер галоўнай славутасцю горада.

Славутасці

Калона Св. Тройцы і Ратуша на цэнтральнай плошчы Кестхея

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Зала (медзье)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Венгрыі