wd wp Пошук:

Леапольд III Святы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Леапольд.

Леапольд III Святы (ням.: Leopold III; 107315 лістапада 1136 г.) — маркграф Аўстрыі (1095—1136) з дынастыі Бабенбергаў, святы-заступнік Аўстрыі і Вены. Сын маркграфа Леапольда II і Іды Форнбах-Ратэльнбергскай.

Жыццё

У 1104 г. Леапольд падтрымаў паўстанне прынца Генрыха супраць яго бацькі імператара Генрыха IV, чым забяспечыў сабе ласку прынца, які стаў у 1105 г. новым імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Генрых V аддаў у жонкі Леапольду III сваю сястру, што рэзка павялічыла аўтарытэт Аўстрыі ў імперыі.

Асаблівасцю дзяржаўнай палітыкі Леапольда III было падтрыманне мірных і дружалюбных адносін з усімі суседзямі, імператарам і Папам Рымскім. У 1125 г. яго кандыдатура нават была высунута на выбарах імператара, аднак Леапольд III узяў самаадвод. Пры ім Аўстрыя значна ўмацавалася і пашырыла сваю незалежнасць у рамках Германіі.

Леапольд III вельмі актыўна падтрымліваў царкву і заснаваў у Аўстрыі некалькі важных манастыроў:

Гэта яго дзейнасць паслужыла нагодай да кананізацыі Леапольда III у 1485 годзе. Яго мошчы ў Клостэрнойбургу сталі аб’ектам пакланення паломнікаў. А ў 1663 г. ён быў абвешчаны святым-заступнікам Аўстрыі. Дзень яго памяці (15 лістапада) з’яўляецца афіцыйным святам у Вене, Ніжняй і Верхняй Аўстрыі.

Шлюб і дзеці

Жонка — Агнэс фон Вайблінген (1072—1143), дачка імператара Генрыха IV. Дзеці:

Папярэднік:
Леапольд II
маркграф Аўстрыі
10951136
Пераемнік:
Леапольд IV

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118571850 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. 1 2 Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Jirásek Z., Antonín R., Čapský M. et al. Slezsko v dějinách českého státu I. Od pravěku do roku 1490Nakladatelství Lidové noviny, 2012. — С. 569. — 708 с. — ISBN 978-80-7422-168-2
  6. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 1136 годзе
Катэгорыя·Бабенбергі
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Дынастыя Бабенбергаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ніжняй Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі 15 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1073 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XII стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжняй Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Клостэрнойбургу
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя
Катэгорыя·Кіраўнікі Аўстрыі