wd wp Пошук:

Леанід Фёдаравіч Заіка

Леанід Фёдаравіч Заіка (23 жніўня 1948, Гродна — 27 снежня 2020, Мінск) — беларускі эканаміст, палітолаг, аналітык, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Біяграфія

Бацька быў родам з Украіны, маці нарадзілася ў Курску. Бацька быў ваенным, Гродна стаў новым месцам службы бацькі.

Доўгі час выкладаў у вышэйшых навучальных установах Беларусі, чытаў курсы, быў навуковым супрацоўнікам ў Вышэйшай школе эканомікі (Берлін), Народным універсітэце Кітая (Пекін), Маскоўскім дзяржаўным універсітэце (Расія), Інстытуце эканамічнага развіцця (Вашынгтон), Санкт Пецярбургскім універсітэце (Расія), Кіеўскім універсітэце імя Т. Г. Шаўчэнкі (Украіна) і Ташкенцкім універсітэце (Узбекістан).

У 19911994 гадах займаў пасады загадчыка кафедры, прарэктара Нацыянальнага інстытута гуманітарных навук, дэкана эканамічнага факультэта Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

З 1992 года кіраваў праектамі Сусветнага Банка па макраэканамічнай палітыцы у Беларусі. Як незалежны эксперт, з 1996 года па 1999 год быў членам Савета па эканамічнаму развіццю Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 2000 па 2002 год — членам Экспертнага савета Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

У 19961997 гадах узначальваў няўрадавую арганізацыю Нацыянальны цэнтр стратэгічных ініцыятыў «Усход-Захад», з 1997 года кіраваў рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем «Аналітычны цэнтр „Стратэгія“».

У 2000 годзе быў навуковым рэдактарам Нацыянальнай справаздачы аб чалавечым развіцці Рэспублікі Беларусь, узначальваў навукова-кансультатыўны савет ПРААН у Беларусі. Распрацоўшчык праграмы «Стратэгія для Беларусі» (19992000), шэрагу законапраектаў. З 2004 года з’яўляўся навуковым кансультантам ЦСБТ «Саціо», экспертам шэрагу міжнародных арганізацый.

Быў двойчы жанаты. Другая жонка памёрла раней за яго, таму апошні час ён адзін выховўваў сына-падлетка. У красавіку 2020 года перахварэў на COVID-19, што адбілася на стане здароўя. Памёр раніцай 27 снежня 2020 года ў сваёй кватэры Мінску.

Асноўная бібліяграфія

Аўтар і навуковы рэдактар шматлікіх публікацый у Беларусі і за мяжой, сярод якіх кнігі:

Рраздзелы ў кнігах:

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 27 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Эканамісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Выкладчыкі Нацыянальнага ўніверсітэта Узбекістана
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»