Леані́д Сямё́навіч Фірыса́наў (5 сакавіка 1928, пас. Красны Кут, Краснакуцкі раён Саратаўскай вобласці — 4 ліпеня 2017, Мінск) — савецкі беларускі партыйны, дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (1983—1990), сакратар ЦК КПБ (1978—1983).
Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1950), Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС (1960).
Працаваў на чыгунцы ў Полацку, Смаленску, Віцебску, першы сакратар Чыгуначнага райкама КПБ (1961—1964), у апараце Віцебскага абкама КПБ: загадчык аддзела, з 1968 года сакратар, з 1977 года другі сакратар абкама. З 1978 года абраны сакратаром ЦК КПБ, з 1983 года намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР.
Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, дзвюма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Знак Пашаны, медалямі.
Член ЦК КПБ з 1979 года, член Бюро ЦК КПБ з 1978 года. Дэпутат ВС БССР у 1980—1990 гадах.