wd wp Пошук:

Леанід Сямёнавіч Мальцаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мальцаў. Леанід Сямёнавіч Мальцаў (нар. 29 жніўня 1949, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — вайсковы і дзяржаўны дзеяч Беларусі, міністр абароны Рэспублікі Беларусь (19961997, 20012009), дзяржаўны сакратар Савета бяспекі (з 2009).

Біяграфія

У 1967 г. скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1971 г. — Кіеўскае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча (з адзнакай). Служыў у Групе савецкіх войскаў у Германіі. У 1979 г. скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе, праходзіў службу ў Далёкаўсходняй ваеннай акруге. У 1992 г. скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сілаў (з адзнакай) і прызначаны першым намеснікам камандуючага агульнавайскавой арміяй Беларускай ваеннай акругі.

Ва Узброеных сілах Беларусі займаў пасады камандзіра корпуса, начальніка Генеральнага штаба — першага намесніка міністра абароны.

У 1996 г. прызначаны міністрам абароны Беларусі. На гэтай пасадзе прабыў да 1997 г., калі быў прызначаны першым намеснікам начальніка штаба па каардынацыі ваенная супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД. У 1999 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Деятельность органов военного управления по поддержанию и укреплению воинской дисциплины». У 20002001 гг. — намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі РБ. У 2001 г. зноў прызначаны на пасаду міністра абароны. У 2004 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Стратэгія ваеннага будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь у сучасных умовах»[1].

Са снежня 2009 г. прызначаны Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

2 лістапада 2013 г. быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

16 кастрычніка 2015 г. пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[3]

27 снежня 2016 года быў вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і звольнены з ваеннай службы ў адстаўку па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення[4].

3 5 красавіка 2017 года займае пасаду прарэктара па інавацыйнай і навуковай працы Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО»[5].

У студзені 2019 г. узначаліў Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры прэзідэнце[6].

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. [ https://news.tut.by/society/538879.html Архівавана 14 красавіка 2017. Экс-глава Минобороны и Госпогранкомитета стал проректором “МИТСО”]
  2. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь (нявызн.). http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  4. Мальцаў вызвалены ад пасады старшыні Дзяржпагранкамітэта(руск.) . Белта. Праверана 27 снежня 2016.
  5. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). www.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2017. Праверана 11 красавіка 2017.
  6. Высоцкая, Дарья. Леонид Мальцев нашел новую работу(руск.) . Белорусский партизан (4 студзеня 2019). Праверана 4 студзеня 2019.
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 26 июня 2002 года № 335 «О награждении группы военнослужащих, лиц начальствующего состава органов внутренних дел, органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям государственными наградами Республики Беларусь»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Выкладчыкі Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Воінскай Славы
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 жніўня
Катэгорыя·Заслужаныя спецыялісты Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дзяржаўныя сакратары Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча
Катэгорыя·Начальнікі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дактары палітычных навук
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Генерал-палкоўнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Міністры абароны Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Камітэту дзяржаўнай бяспекі»