wd wp Пошук:

Леанід Рыгоравіч Івашоў

Леанід Рыгоравіч Івашоў (руск.: Леонид Григорьевич Ивашов; нар. 31 жніўня 1943) – расійскі ваенны, грамадскі і палітычны дзеяч. Адзін з вядучых экспертаў у пытаннях геапалітыкі[3].

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Фрунзэ (цяпер Бішкек), Ошская вобласць, Кіргізская ССР.

У 1964 годзе скончыў Ташкенцкае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1974 годзе — Ваенную акадэмію ім. М. В. Фрунзэ. З 1976 года служыў у цэнтральным апараце Міністэрства абароны СССР, быў памочнікам міністра абароны маршала Д. Ф. Усцінава. З 1987 года — начальнік упраўлення справамі Міністэрства абароны. У 1992—1996 гадах — сакратар Савета міністраў абароны дзяржаў СНД; са жніўня 1999 года — начальнік штаба па каардынацыі ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД. У 1996—2001 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны РФ.

Пасля заканчэння ваеннай службы сышоў у навуку і грамадска-палітычную дзейнасць. Яшчэ ў 1998 голу стаў прэзідэнтам Акадэміі геапалітычных праблем. Атрымаў ступень доктара гістарычных навук і прафесара кафедры міжнароднай журналістыкі МДІМА. У 2002 годзе заснаваў і ўзначаліў Ваенна-дзяржаўны саюз Расіі. Член вышэйшага афіцэрскага савета Расіі. У лістападзе 2006 года абраны старшынёй манархічнай арганізацыі «Саюз рускага народа».

Палітычныя погляды

З’яўляецца паслядоўным праціўнікам пашырэння НАТА на ўсход. У артыкулах і выступах паслядоўна папярэджвае аб небяспеках, якія, на яго думку, пагражаюць Расіі.

Працы

Зноскі

  1. 1 2 https://centrasia.org/newsA.php?st=1376910720
  2. 1 2 https://vecherka.kg/doc/239662_general_ivashov:_rossiia_i_kyrgyzstan_obrecheny_byt_vmeste.html
  3. Леонид Ивашов: выживет ли Россия в XXI веке?

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Узнагароджаныя юбілейным медалём «300 гадоў Расійскаму флоту»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 2 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 1 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Прафесары МДІМА
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За ваенныя заслугі»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Узнагароджаныя чэхаславацкім медалём «За ўмацаванне дружбы па зброі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў вайсковай службе» 1 ступені
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Мемуарысты Расіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Генерал-палкоўнікі (РФ)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чуйскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных