wd wp Пошук:

Леанід Пятровіч Татарынаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Татарынаў. Леанід Пятровіч Тата́рынаў[2] (руск.: Татаринов Леонид Петрович; 12 лістапада 1926, Тула27 жніўня 2011, Масква) — вучоны ў галіне заалогіі, палеанталогіі і эвалюцыйнай біялогіі, доктар біялагічных навук, акадэмік Акадэміі навук СССР (1981), Расійскай акадэміі навук (1991).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Тула. У 1943 годзе быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. У 1944 годзе пасля дэмабілізацыі паступіў у Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, біялагічны факультэт якога скончыў у 1949 годзе. У 1953 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «О роли условий жизни в филогенезе земноводных». Працаваў у Выдавецтве замежнай літаратуры. У 1954 годзе быў запрошаны ў Палеанталагічны інстытут Акадэміі навук СССР у лабараторыю ніжэйшых тэтрапод, якую ўзначаліў у 1959 годзе. У 1969 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Проблемы эволюциитериодонтов». У 1973—1975 гадах працаваў у Інстытуце эвалюцыйнай марфалогіі і экалогіі жывёл імя А. М. Северцава. У 1974 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР па спецыяльнасці «агульная біялогія». З 1975 года Л. П. Татарынаў на пасадзе дырэктара Палеанталагічнага інстытута. У 1981 годзе абраны правадзейным членам Акадэміі навук СССР па спецыяльнасці «заалогія». З 1992 года — саветнік Расійскай акадэміі навук.

Навуковая і грамадская дзейнасць

Л. П. Татарынаву навуковыя працы па ранняй эвалюцыі земнаводных, паўзуноў і млекакормячых на аснове палеанталагічных, біяхімічных і фізіялагічных дадзеных. Аўтар больш за 250 прац, у тым ліку 6 манаграфій.

Уваходзіў у склад Вучонага савета Палеанталагічнага інстытута і Дысертацыйнага савета пры інстытуце. У 1976—2001 гадах займаў пасаду галоўнага рэдактара «Палеанталагічнага часопіса». У 1975—1996 гадах уваходзіў у склад Бюро Аддзялення агульнай біялогіі АН СССР (РАН) і ў 1975—1996 гадах займаў пасаду намесніка акадэміка-сакратара і навуковага кіраўніка Сумеснай Савецка—Мангольскай (Расійска-Мангольскай) палеанталагічнай экспедыцыі. Быў членам рэдакцыйных калегій часопісаў «Агульная біялогія», «Палеанталагічны часопіс», «Russian Journal of Herpetology». З 1986 года — замежны член Лонданскага Лінееўскага таварыства.

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. 1 2 Татаринов Леонид Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Туле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 24 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Заолагі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада
Катэгорыя·Заолагі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці савецкай палеанталогіі
Катэгорыя·Правадзейныя члены РАН
Катэгорыя·Выпускнікі біялагічнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Постаці расійскай палеанталогіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі 27 жніўня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Палеанталагічнага інстытута РАН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных