wd wp Пошук:

Леанід Мікалаевіч Тарабука

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тарабука. Леанід Мікалаевіч Тарабука (нар. 20 ліпеня 1955, г. Віцебск) — беларускі скульптар.

Біяграфія

Скончыў аддзяленне скульптуры Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1983). Выкладае на кафедры дызайну ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1997 года). Працуе ў галіне манументальнай і станковай скульптуры, дэкаратыўнай пластыкі. Матэрыял — камень. З 1983 года ўдзельнік мастацкіх выстаў. Член Беларускага саюза мастакоў (1999). Член міжнароднай грамадскай асацыяцыі «Саюз дызайнераў» (1999). Жыве ў Віцебску.

Сярод работ: «Раіса» (1979), «Сон» (1979), «Фадзеіч» (1980), «Мастак Шура Фралянкоў» (1980), «Максім Багдановіч» (1981), «Герой Савецкага Саюза М. Сільніцкі» (1982), «Першы наркам аховы здароўя М. Сямашка» (1984), «Мысліцель» (1984), «Поры года» (1986), «Герой Савецкага Саюза Карначонак» (1987), «Партрэт мастака Л. Мірзаяна» (1989), «Афганскі вецер» (1989), «Месяц» (1998), «Люстра душы» (2000), «Трэцяе тысячагоддзе» (2000), «Чаканне» (2001), «Шляхамі пошукаў» (2001), «Фаза Месяца» (2001), «Курыны бог» (2003), «Кампазіцыя» (2003), «Рыба часу» (2003), «Камета Галея» (2004), «Вялікі гаварун» (2005), «Свяшчэнная рыба» (2005) і інш.

Творы знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, у галерэях і прыватных калекцыях.

Літаратура

  1. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 30 лістапада 2021.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску