wd wp Пошук:

Леанід Георгіевіч Бакштаеў

Леанід Георгіевіч Бакштаеў (1934, в. Дабрынь, Ельскі раён, СССР1995, Кіеў) — савецкі акцёр

тэатра і кіно, тэатральны педагог, народны артыст Украінскай ССР.

Біяграфія

Леанід Бакштаеў нарадзіўся ў вёсцы Дабрынь Гомельскай вобласці.

У 1958 годзе скончыў Беларускі тэатральны інстытут. Акцёр Акадэмічнага рускага драматычнага тэатра імя Лесі Украінкі. З 1973 года — педагог КДІТМ імя І. К. Карпенкі-Карага.

Леанід Бакштаеў працаваў акцёрам у Рускім драматычным тэатры імя В. П. Чкалава(руск.) бел. ў г. Мікалаеве (1958—1962), Рускім драмтэатры імя М. Горкага(руск.) бел. ў г. Днепрапятроўску з 1962 года па 1966. Л. Бакштаеў быў незвычайна папулярны і любімы ўдзячнымі гледачамі, збіраў поўныя залы, на сцэне быў арганічны і гледачы забывалі, што гэта спектакль. Л. Бакштаеў быў па-сапраўднаму таленавіты, іграў рознапланавыя ролі, яму ўдаваўся любы рэпертуар.

Сканаў 29 ліпеня 1995 года ў Кіеве. Пахаваны на Лясных могілках украінскай сталіцы

Творчасць

У кіно Леанід Бакштаеў пачаў здымацца з 1967 года. Рэжысёры даволі хутка вызначылі яго амплуа, — на працягу двух дзесяцігоддзяў ён ствараў на экране гераічныя вобразы. Асабліва часта акцёра выкарыстоўвалі ў ваенных стужках: «На Кіеўскім кірунку» (Кудрашоў), «Камісары» (Дзегцяроў), «Мір хацінам, вайна — палацам» (Расціслаў Драгамірэцкі), «Бумбараш» (чырвонаармейскі камандзір Чубасаў), «Тайна партызанскай зямлянкі» (Леанід Рыгоравіч), «Аты-баты, ішлі салдаты» (Канстанцін Святкін), «Чырвоныя дыпкур’еры» (камэск), «Пунсовыя пагоны» (капітан Баканаў), «Вайна на заходнім кірунку» (генерал-лейтэнант) і інш. Перыядычна рэжысёры «адпраўлялі» Бакштаева ў процілеглы стан. Так, у фільме «Ніна» ён паўстаў у вобразе афіцэра СС Шульца, а ў сумеснай савецка-югаслаўскай стужцы «Вяселле» — сыграў ролю нямецкага маёра.

Фільмаграфія

  1. 1967 — Незабыўнае — Дзехцяроў
  2. 1970 — Мір хацінам — вайна палацам — Расціслаў Драгамірэцкі
  3. 1971 — Бумбараш — Чубатаў
  4. 1971 — Белая птушка з чорнай меткай — Астап
  5. 1971 — Ніна
  6. 1976 — Эквілібрыст
  7. 1976 — Аты-баты, ішлі салдаты — Канстанцін, сын Святкіна
  8. 1978 — Дзень першы, дзень апошні — Андрэй
  9. 1980 — Пунсовыя пагоны
  10. 1981 — Загад - агню не адкрываць — Дубаў
  11. 1981 — Прададзены смех — бацька Ціма
  12. 1981 — Гісторыя аднаго кахання — Алехін
  13. 1981 — Завеса Арыёна — Павел Бялоў
  14. 1985 — Навучыся танчыць — бацька Жэні Чумакова
  15. 1986 — Шчаслівы, хто кахаў…
  16. 1988 — Блакітная ружа
  17. 1990 — Вайна на заходнім кірунку — генерал
  18. 1991 — Ніягара
  19. 1991 — Забіць «Шакала» — эксперт

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі Украіны
Катэгорыя·Памерлі 29 ліпеня
Катэгорыя·Акцёры Украіны
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Народныя артысты Украінскай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кіеве
Катэгорыя·Пахаваныя на Лясных могілках, Кіеў
Катэгорыя·Постаці Кіеўскага рускага драматычнага тэатра імя Лесі Украінкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ельскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай