У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гельфанд. Леанід Бенецыянавіч Гельфанд (2 мая 1936, Рагачоў, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1959 годзе. Працаваў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Белпрампраекце, з 1966 года — галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражывае ў Мінску.
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): НДІ тэхналогіі аўтамабільнай прамысловасці[d] (1963), будаўнічых матэрыялаў[d] (1966), 9-павярховыя (1970-80) і 12-павярховы (1986) жылыя дамы па вул. Пуліхава, школа па вул. Слясарнай (1977), Палац тэніса па праспекце Машэрава (1978), рэканструкцыя стадыёна «Дынама» (1980), комплекс інжынерна-лабараторных карпусоў па вул. Магілёўскай (1984), навучальны камбінат па вул. Шчадрына (1984), лабараторна-вытворчы корпус трэста «Аўтарамбудмантаж» па вул. Чарвякова (1985) у Мінску.