wd wp Пошук:

Леанід Іванавіч Гарагляд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарагляд. Леанід Іванавіч Гарагляд (1916 — 1986) — генерал-маёр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1948)[1].

Біяграфія

Магіла Гарагляда на Кунцаўскіх могілках Масквы.

Леанід Гарагляд нарадзіўся 13 красавіка 1916 года ў горадзе Асхабаде (цяпер — Ашгабат, Туркменістан) у сям’і чыгуначніка. Па нацыянальнасці беларус[1]. Скончыў рабфак і аэраклуб у Варонежы, працаваў электраманцёрам.

У 1934 годзе Гарагляд быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Скончыў Арэнбургскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў(руск.) бел.. Участвовал у савецка-фінскай вайне. У чэрвені 1941 года скончыў Ваенна-Паветраную інжынерную акадэмію імя Жукоўскага(руск.) бел.. З кастрычніка таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у боях на Паўднёвым, Варонежскім, Паўднёва-Заходнім, 1-м і 2-м Украінскіх франтах[1]. Удзельнічаў у боях пад Варонежам, Сталінградскай бітве. З лета 1943 года ў званні падпалкоўніка Гарагляд камандаваў 205-й знішчальнай авіядывізіяй, якая ў кастрычніку 1944 года была пераўтворана ў 22-ю гвардзейскую знішчальную авіяцыйную дывізію 6-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага корпуса(руск.) бел.[2].

Да мая 1945 года Гарагляд здзейсніў 132 баявых вылеты, прыняў удзел у 53 паветраных баях, збіўшы 15 самалётаў праціўніка асабіста і яшчэ 6 — у саставе групы[1]. Усяго ж за час вайны здзейсніў 146 баявых вылетаў, апошні з якіх — на Берлін[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнай Парады СССР ад 23 лютага 1948 года за «мужнасць і воінскую доблесць, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны» гвардыі падпалкоўнік Леанід Гарагляд быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 8307.

Пасля заканчэння вайны працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1950 годзе Гарагляд скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. Удзельнічаў у стварэнні і падрыхтоўцы першага атрада савецкіх касманаўтаў. З 1961 года служыў у Генеральнай інспекцыі Ваенна-паветраных сіл. У 1976 годзе ў званні генерал-маёра авіяцыі Гарагляд быў звольнены ў запас[1]. Жыў у Маскве.

Леанід Іванавіч Гарагляд памёр 12 ліпеня 1986 года, Панаваны на Кунцаўскіх могілках(руск.) бел. Масквы.

Узнагароды

Быў таксама ўзнагароджаны пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Суворава 2-й ступені, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені і шэрагам медалёў.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Горегляд Леонид Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 162. — 737 с.
  2. Леанід Іванавіч Гарагляд на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (45):
Катэгорыя·Кавалеры чэхаславацкага Ваеннага крыжа 1939
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Прагі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашгабаце
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя польскім медалём «За Одру, Нісу і Балтыку»
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 красавіка
Катэгорыя·Удзельнікі Сталінградскай бітвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі 12 ліпеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»