wd wp Пошук:

Леакадзія Дамінікаўна Раманоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раманоўская.

Леакадзія Дамінікаўна Раманоўская (у дзявоцтве — Луцэвіч; 15 лютага 1890 — 18 снежня 1970, Мінск) — родная сястра Янкі Купалы, купалазнаўца, актыўны папулярызатар творчасці Янкі Купалы.

Біяграфія

Янка Купала прысвяціў Леакадзіі ў дзень яе нараджэння свой першы верш—жарт, напісаны на польскай мове, калі сям’я Луцэвічаў жыла ў Селішчы.[1]. Менавіта Янка навучыў сваю малодшую сястру Лёлю чытаць і пісаць.

У 19081909 гг. наведвала Купалу ў Вільні. У 1915 годзе выйшла замуж за Ю. Раманоўскага, які пасябраваў з Купалам у 1916 годзе, калі яны разам служылі ў дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін.[2]

У 1916 годзе наведвала Купалу ў Полацку, дапамагала яму матэрыяльна. З 1918 года сям’я Раманоўскіх жыла ў Кальзбергу, дзе арандавала зямлю ў цесця Б. Тарашкевіча. Сюды ў жніўні 1919 года прыязджаў Купала і напісаў свае вершы «З павяўшай славы…», «На нашым…», «Паўстань», «Мая навука».[2]

З 1927 года сям’я Раманоўскіх жыла ў Мінску ў адным з Купалам доме, які яны набылі разам, па вул. Кастрычніцкай, 40.[3] У 1930-я гады перыядычна жыла ў Лошніцы, Барысаве, дзе ў час творчых камандзіровак Купала наведваў яе. Кожнае лета з 1936 года жыла разам з сям’ёй на дачы Купалы ў Ляўках. Часта выступала з успамінамі пра дзяцінства і юнацтва свайго брата перад дзецьмі і моладдзю, на сустрэчах у музеі, па тэлебачанні і радыё. Пахаваная на Усходніх могілках у Мінску.[2]

Бібліяграфія

Аўтар успамінаў пра Купалу «Дзіцячыя і юнацкія гады паэта» («Янка Купала», 1952), «Перад вялікай дарогай» («Вясёлка», 1962, № 7-8), «Слова пра брата» («Бярозка», 1962, № 7).[2]

Зноскі

  1. У рукапісным выглядзе верш да нашага часу не дайшоў і захаваўся толькі ў памяці Леакадзіі.
  2. 1 2 3 4 Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Раманоўскія». — C. 521.
  3. Купала і Колас: вы нас гадавалі. Дакументы і матэрыялы. У 2-х кнігах. Кн. першая 1909—1939. — Мн., Літаратура і мастацтва, 2010. — С. 90—96.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Купалазнаўцы
Катэгорыя·Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы
Катэгорыя·Асобы, звязаныя з Янкам Купалам
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 18 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе