wd wp Пошук:

Ласінка

Ласі́нка — рака ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі і Краснагорскім раёне Бранскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Дарагоўша[2] (прыток ракі Каўпіта, басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 13 км, з іх 4[3] км на тэрыторыі Краснапольскага раёна. Плошча вадазбору 273 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 3 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Баравая Краснапольскага раёна. Упадае ў Дарагоўшу каля вёскі Калюды (Краснагорскі раён)[1]. Асноўны прыток — Данілаўка (справа).

Зноскі

  1. 1 2 Ліст карты N-36-99. Выданне 1979 г. (руск.)
  2. ЭПБ, 1984
  3. Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Краснапольскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Басейн Беседзі
Катэгорыя·Рэкі Бранскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта