Ласі́нка — рака ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі і Краснагорскім раёне Бранскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Дарагоўша[2] (прыток ракі Каўпіта, басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 13 км, з іх 4[3] км на тэрыторыі Краснапольскага раёна. Плошча вадазбору 273 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 3 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Баравая Краснапольскага раёна. Упадае ў Дарагоўшу каля вёскі Калюды (Краснагорскі раён)[1]. Асноўны прыток — Данілаўка (справа).