wd wp Пошук:

Ласняк

Ласняк[3] (Liparis) — род кветкавых раслін сямейства ятрышнікавых.

Арэал

Выдзяляецца каля 250 відаў. Пашыраны ва ўмераным і трапічным паясах Еўразіі, Афрыкі, Паўночнай Амерыкі і Аўстраліі; На Беларусі ласняк Лёзеля (Liparis loeselii) сустракаецца на тарфяных балотах, забалочаных лугах.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю 8—20 см з кароткім карэнішчам. Сцябло баразнаватае, каля асновы ўздутае. Лісце (2 лісты) супраціўнае, эліпса-ланцэтнае, прадаўгаватае. Кветкі жаўтавата-зялёныя, па 2—10 у гронцы. Плод — каробачка.

Таксанамія

Сінаніміка

Віды

Асноўны артыкул: Віды роду Ласняк Паводле базы даных The Plant List, род уключае 428 відаў[5]. Некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. World Checklist of Selected Plant Families: Royal Botanic Gardens, Kew
  5. Liparis (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (11 кастрычніка 2013). Праверана 14 жніўня 2016.
  6. Красная книга Тульской области, 2014

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Эпідэндравыя