У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Біра.
Ласла Ёжэф Біра (венг.: Bíró László József, ісп.: Ladislao José Biro; 29 верасня 1899, Будапешт — 24 кастрычніка 1985[6][7], Буэнас-Айрэс) — журналіст і вынаходнік сучаснай шарыкавай ручкі (1931).
Бацька Ласла — Мозэш Мацьяш Швайгер (венг.: Schweiger Mózes Mátyás), з-за палітыкі мадзьярызацыі, неўзабаве па нараджэнні сына змяніў прозвішча на Біра. З 1938 года Ласла жыў у Парыжы, а з 1943 — у Аргенціне. Працаваў журналістам, таксама яго цікавіў жывапіс.
Ласла заўважыў, што чарніла, ужыванае для друку газет, сохне хутка і не пакідае плям, ён паспрабаваў выкарыстаць гэтае чарніла для пёравай ручкі, але не атрымалася, бо чарніла было занадта густое. У супрацоўніцтве са сваім братам Георгіем (Дзьёрдзем), які быў хімікам, Ласла прыдумаў новы тып ручак, дзе выкарыстаны шарык, які пры руху ручкі па паверхні круціцца і пераносіць чарніла на ліст.
З-за недасканаласці патэнтнай сістэмы Біра здолеў зарэгістраваць патэнт на шарыкавую ручку толькі ў Венгрыі і Аргенціне.