wd wp Пошук:

Ласла Біра

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Біра.

Ласла Ёжэф Біра (венг.: Bíró László József, ісп.: Ladislao José Biro; 29 верасня 1899, Будапешт — 24 кастрычніка 1985[6][7], Буэнас-Айрэс) — журналіст і вынаходнік сучаснай шарыкавай ручкі (1931).

Біяграфія

Бацька Ласла — Мозэш Мацьяш Швайгер (венг.: Schweiger Mózes Mátyás), з-за палітыкі мадзьярызацыі, неўзабаве па нараджэнні сына змяніў прозвішча на Біра. З 1938 года Ласла жыў у Парыжы, а з 1943 — у Аргенціне. Працаваў журналістам, таксама яго цікавіў жывапіс.

Вынаходства

Ласла заўважыў, што чарніла, ужыванае для друку газет, сохне хутка і не пакідае плям, ён паспрабаваў выкарыстаць гэтае чарніла для пёравай ручкі, але не атрымалася, бо чарніла было занадта густое. У супрацоўніцтве са сваім братам Георгіем (Дзьёрдзем), які быў хімікам, Ласла прыдумаў новы тып ручак, дзе выкарыстаны шарык, які пры руху ручкі па паверхні круціцца і пераносіць чарніла на ліст.

З-за недасканаласці патэнтнай сістэмы Біра здолеў зарэгістраваць патэнт на шарыкавую ручку толькі ў Венгрыі і Аргенціне.

Цікавыя факты

Зноскі

  1. 1 2 Laszlo Biro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124864384 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  3. http://articles.latimes.com/1985-10-26/business/fi-13351_1_fountain-pens
  4. http://global.britannica.com/biography/Laszlo-Jozsef-Biro
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124864384 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Ladislao Biro, Inventor of Ballpoint Pen, Dies at 86 , Los Angeles Times (26 кастрычніка 1985). Праверана 15 красавіка 2016.
  7. Inventor of ballpoint-pen dies , Lawrence Journal-World (25 кастрычніка 1985). Праверана 15 красавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Журналісты Аргенціны
Катэгорыя·Памерлі ў Буэнас-Айрэсе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Будапешце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Памерлі 24 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Журналісты XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Журналісты Венгрыі
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта