wd wp Пошук:

Ларыса Філалогаўна Аляксеева

Ларыса Філалогаўна Аляксеева (29 кастрычніка 1907, Луцк, Валынская вобласць) — 1998[1]) — беларуская савецкая спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Народная артыстка БССР (1944)[2].

Біяграфія

Скончыла музычны тэхнікум імя Гнесіных(руск.) бел. у Маскве (1936). У 1937—1941 і 1944—1946 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У часы вайны, а таксама ў 1946—1948 салістка Вялікага тэатра СССР[2]. Працавала ў Свярдлоўскім і Кіраўскім тэатрах. У 1950—1954 гадах салістка Маскоўскай філармоніі.

Валодала голасам мяккага, прыгожага тэмбру, музычнасцю, сцэнічным абаяннем. Першая выканала партыю Марфачкі («Алеся» Я. Цікоцкага, канцэртнае выкананне, 1944). Стварыла на беларускай сцэне вобразы Марфы («Царская нявеста[ru]» М. Рымскага-Корсакава(руск.) бел.), Разіны («Севільскі цырульнік» Д. Расіні), Віялеты («Травіята» Д. Вердзі), Мікаэлы («Кармэн» Ж. Бізэ)[2]. У свой канцэртны рэпертуар уключала беларускія народныя песні[2].

Зноскі

  1. http://www.sb.by/post/138554/
  2. 1 2 3 4 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 кастрычніка
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Луцку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»