wd wp Пошук:

Лапеэнранцка-Лахцкі тэхналагічны ўніверсітэт

Лапеэнранцка-Лахцкі тэхналагічны ўніверсітэт (фінск.: Lappeenrannan–Lahden teknillinen yliopisto) — фінская дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў гарадах Лапеэнранта і Лахты.

Агульная характарыстыка

Універсітэт быў створаны ў 1969 годзе. Кампус універсітэта размешчаны на беразе возера Сайма — 4-га па велічыні возера ў Еўропе. Другі кампус універсітэта знаходзіцца ў Лахты. З 2014 года ўніверсітэт уваходзіць у 600 найлепшых універсітэтаў свету (рэйтынг Times Higher Education і QS). Ва ўніверсітэце маецца каля 1 000 супрацоўнікаў і 5 200 студэнтаў. Універсітэт мае некалькі міжнародна акрэдытаваных магістарскіх праграм. Універсітэт кіруецца дзяржавай і таксама фінансуецца цалкам дзяржавай.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лапеэнранта
Катэгорыя·Лахты
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Універсітэты Фінляндыі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1969 годзе