wd wp Пошук:

Ланчэстан Эліят

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эліят. Ланчэстан Эліят (англ.: Launceston Elliot; 9 чэрвеня 1874, Мумбаі, Індыя — 8 жніўня 1930, Мельбурн, Аўстралія) — брытанскі барэц, гімнаст, лёгкаатлет і цяжкаатлет, чэмпіён і прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 1896.

Ланчэстан Эліят у 1910 годзе

Эліят вырас у арыстакратычнай сям’і і быў напалову шатландцам.

У 1896 годзе, ён удзельнічаў у летніх Алімпійскіх гульнях у Афінах, і спаборнічаў адразу ў чатырох відах спорту.

Асноўным яго амплуа была цяжкая атлетыка. Спачатку, у штуршку дзвюма рукамі, ён заняў другое месца, хоць паказаў адзін вынік у 111,5 кг з пераможцам спаборніцтва датчанінам Віга Енсенам. Аднак у наступным спаборніцтве, штуршку адной рукой, ён узяў рэванш у дацкага спартсмена, падняўшы 71 кг, выйграўшы залаты медаль, і стаўшы першым брытанскім алімпійскім чэмпіёнам.

Акрамя таго, ён удзельнічаў яшчэ ў трох відах спорту, але без асаблівых поспехаў. У лёгкай атлетыцы ён удзельнічаў у кваліфікацыйным забегу на 100 м, але заняў трэцяе месца і не прайшоў у фінал. У гімнастыцы ён удзельнічаў у лажанні па канаце і заняў апошняе пятае месца. У барацьбе Эліят выбыў у чвэрцьфінале, прайграўшы немцу Карлу Шуману.

Праз чатыры гады Эліят прыняў удзел у лёгкаатлетычных спаборніцтвах на летніх Алімпійскіх гульнях 1900 у Парыжы. Ён спаборнічаў у кіданні дыска і заняў 11-е месца, падзяліўшы яго з венграм Артурам Кораем. Яны абодва кінулі снарад на 31 м.

Пакінуўшы спорт, Эліят пераехаў у Аўстралію, дзе памёр ад раку.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 29 мая 2019.
  2. 1 2 Launceston Elliot // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
  3. Lundy D. R. Launceston Elliot // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Olympedia — 2006.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Цяжкаатлеты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Барцы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі ў Мельбурне
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1900 года
Катэгорыя·Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 года
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1896 года
Катэгорыя·Гімнасты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Лёгкаатлеты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 чэрвеня
Катэгорыя·Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1930 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1874 годзе
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мумбаі
Катэгорыя·Памерлі 8 жніўня
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1896 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па цяжкай атлетыцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных