wd wp Пошук:

Віга Енсен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Енсен.

Александэр Віга Енсен (дацк.: Alexander Viggo Jensen; 22 чэрвеня 1874, Капенгаген — 2 лістапада 1930, Капенгаген) — дацкі гімнаст, лёгкаатлет, стралок і цяжкаатлет, чэмпіён і прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 1896, першы пераможца Гульняў ад Даніі.

Енсен удзельнічаў у летніх Алімпійскіх гульнях 1896, спаборнічаючы ў чатырох відах спорту, і ў летніх Алімпійскіх гульнях 1900, спаборнічаючы толькі ў стральбе.

Асноўным амплуа Енсена на Гульнях у Афінах была цяжкая атлетыка. Ён спаборнічаў у абедзвюх дысцыплінах — штуршок дзвюма і адной рукой. У першым спаборніцтве, асноўная барацьба ішла паміж ім і брытанцам Ланчэстанам Эліятам. Яны паднялі аднолькавую вагу ў 111,5 кг, але суддзі прысудзілі перамогу датчаніну. Праўда ў наступным спаборніцтве, ён падняў 57 кг, што было на 14 кг менш за вынік Эліята, і Енсен заняў другое месца.

У спаборніцтвах па стральбе, лепшы яго вынік быў у спаборніцтве на армейскай вінтоўцы на 300 м. Атрымаўшы 1305 ачкоў, ён заняў трэцяе месца. Таксама, ён удзельнічаў у стральбе з армейскай вінтоўкі на дыстанцыю 200 м, але, паказаўшы вынік 1640 ачкоў, ён заняў шостае месца.

Сярод лёгкаатлетычных дысцыплін, Енсен удзельнічаў у штурханні ядра і кіданні дыска. У першым спаборніцтве, ён заняў чацвёртае месца (вынік невядомы), а ў другім у яго пазіцыя паміж 5 і 9 месцам.

Апошнім відам спорту, у якім выступаў Енсен, стала гімнастыка. Ён спаборнічаў толькі ў лажанні па канаце, і заняў чацвёртае месца.

Праз чатыры гады, Енсен удзельнічаў у летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Ён удзельнічаў толькі ў стральбе з вінтоўкі. У стральбе стоячы, ён заняў 11-е месца разам са сваім суайчыннікам Андэрсам Нільсенам, набраўшы 277 ачкоў. У стральбе з калена, Енсен, набраўшы 290 ачкоў, падзяліў 13 месца з нарвежцам Хельмерам Хермандсенам. У стральбе лежачы, ён ізноў апынуўся з ім на адной пазіцыі, але ўжо на 10 месцы, набраўшы па 308 ачкоў. Затым, усе гэтыя вынікі былі складзены, і ён заняў ужо 15 месца. Апошняй яго дысцыплінай была камандная стральба, і яго каманд стала 4-й.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў 1930 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Капенгагене
Катэгорыя·Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1900 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Стралкі Даніі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па цяжкай атлетыцы
Катэгорыя·Цяжкаатлеты Даніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капенгагене
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 2 лістапада
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1896 года
Катэгорыя·Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1874 годзе
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1896 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Даніі
Катэгорыя·Гімнасты Даніі
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 года
Катэгорыя·Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 года
Катэгорыя·Лёгкаатлеты Даніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 чэрвеня
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1896 года
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 года