wd wp Пошук:

Лаймэн Фрэнк Баум

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баум. Лаймэн Фрэнк Баўм (англ.: Lyman Frank Baum; 15 мая 1856, Чытэнанга, штат Нью-Ёрк — 6 мая 1919, Галівуд, штат Каліфорнія) — амерыканскі пісьменнік, аўтар сусветна знакамітых казак аб краіне Оз, якія вядомы чытачу постсавецкай прасторы па аўтарскіх пераказах А. М. Волкава («Чараўнік Ізумруднага горада» і інш).

Біяграфія

Нарадзіўся ў мясцовасці Чытэнанга (штат Нью-Ёрк) у сям’і бізнесмена, які хутка і ненадоўга разбагацеў на нафтавых радовішчах у Пенсільваніі. Меў прыроджаны парок сэрца і, на думку лекараў, мала шанцаў дажыць да трох гадоў. З дзяцінства вельмі любіў чытаць кнігі, асабліва Уільяма Тэкерэя і Чарльза Дыкенса. Адолеў усю немалую хатнюю бібліятэку бацькі, чым той вельмі ганарыўся. Фінансавае становішча сям’і пэўны час дазваляла нават наймаць настаўнікаў, якія прыязджалі на дом да маленькага Фрэнка.

У 12 гадоў яго адправілі вучыцца ў Ваенную акадэмію ў Пікскіле. Пасля двух няўдалых гадоў у акадэміі яму дазволілі вярнуцца дадому. У дзяцінстве разам з малодшым братам Фрэнк друкаваў на падоранай бацькам машынцы сямейную газету, якая з часам перарасла ў прафесійны часопіс, прысвечаны галоўным чынам філатэліі, розным аўкцыёнам і падарожжам.

У юнацтве працаваў рэпарцёрам. Будучы пісьменнік цікавіўся тэатрам, але пасля няўдалай гісторыі са спектаклем быў вымушаны працаваць у фірме свайго швагра ў горадзе Сірак’юс (штат Нью-Ёрк). У 20 гадоў кінуў працу і заняўся птушкагадоўляй. Першую кнігу выдаў у 30 гадоў, праўда, прысвечана яна была гадаванню, размнажэнню і продажу птушкі.

Іграў у спектаклях пад псеўданімам Луіс Ф. Баўм. У 1880 годзе бацька прызначыў яго кіраўніком свайго тэатра, у якім Фрэнк займаўся падборам акцёраў, выступаў сам, рашаў, якія ставіць спектаклі і сам пісаў п’есы.

Ажаніўся з Мод Гэйдж, маці якой, Матыльда Джослін Гэйдж, была вядомая змаганнем за правы жанчын. Разам з жонкай пераехаў жыць і працаваць у Абердзін (Паўднёвая Дакота), дзе адчыніў краму, але неўзабаве абанкруціўся. Пісаў для мясцовай газеты.

Апісаў Канзас у «Чараўніку краіны Оз» з уласнага досведу жыцця падчас засухі ў Паўднёвай Дакоце.

Фрэнк Баўм памёр 6 мая 1919 года. Пахаваны на Форэст Лаўн у Глэндэйле (Каліфорнія), галівудскіх могілках у прыгарадзе Лос-Анджэлеса.

Творчасць

Рэкламны плакат кніг Баўма, 1901
Вокладка выдання «Цудоўнага чараўніка краіны Оз», 1900 г.

Аўтар некалькіх дзясяткаў дзіцячых кніжак. Прыдумляць казкі ён пачаў для чатырох сваіх дзяцей, бо, па ўласным прызнанні, не хацеў, каб яны раслі на «злых казках братоў Грым».

Баўм вядомы найперш як аўтар серыі кніг пра краіну Оз, самая вядомая з якіх першая частка — «Дзіўны Чараўнік краіны Оз», што выйшла з друку ў 1900 годзе. Героі гэтай кнігі дзейнічаюць яшчэ ў 13-ці іншых. Не вельмі ўдалыя іншыя літаратурныя творы і мноства лістоў ад маленькіх чытачоў змушалі яго зноў і зноў вяртацца да краіны Оз.

Пераказ савецкага пісьменніка Аляксандра Волкава першай кнігі серыі («Чараўнік Ізумдурнага горада», 1939) набыў папулярнасць у СССР і натхніў Волкава напісаць уласныя творы на гэтую тэму. Для далейшых кніг ён пазычаў толькі асобныя персанажы і дэталі (аднаногі марак, жыватворны парашок, сухапутны карабель, падземнае каралеўства і інш). Кожная наступная кніга рабілася ўсё больш самастойнай.

«Чараўніка краіны Оз» неаднаразова экранізавалі, а славутая музычная кінастужка 1939 году атрымала 4 «Оскары». Усяго пры жыцці Баўма было знята 6 фільмаў паводле гэтай кнігі. Мюзікл па яе матывах з 1902 па 1911 гг. быў пастаўлены на Брадвеі 293 разы. У апошнія гады Л. Ф. Баўм выдаваў новую кнігу пра краіну Оз ледзь не кожныя Каляды, і шматлікія маленькія чытачы чакалі яе, нібыта святочнага падарунку. Пасля смерці пісьменніка ад сардэчнага прыступу ў 1919 г. эстафету працягвае пісьменніца Рут Томпсан. Першыя яе кнігі выходзілі пад імем Фрэнка Баўма. Пазней і пастаянны мастак-афарміцель Джон Р. Ніл таксама напісаў некалькі кніг пра краіну Оз. Пасля яго смерці штогадовы выхад твораў пра чароўную краіну быў перарваны.

Сярод найбольш вядомых кніг Баўма — «Mother Goose in Prose» (1897), «Чараўнік краіны Оз» (1900), «Жыццё і прыгоды Санта Клаўса» (1902) і шмат іншых.

 Бібліяграфія

Агулам мастацкай літаратуры Л. Ф. Баўм прысвяціў апошнія 19 гадоў свайго жыцця, за якія паспеў напісаць 62 творы, 24 былі прызначаны выключна для дзяўчынак, 6 — для хлопчыкаў. Найбольш вядомыя:

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 L. Frank Baum // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. LIBRIS — 2016. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі ЗША
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 6 мая
Катэгорыя·Казачнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Форэст-Лаўн
Катэгорыя·Пісьменнікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1856 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Галівудзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы