wd wp Пошук:

Лазянкоўскі мост

Лазянкоўскі мост (польск.: Most Łazienkowski) — пяціпралётны стальны аўтамабільны мост цераз Віслу ў Варшаве, Польшча. Збудаванне мае 423 м у даўжыню і 28 м у шырыню. На мосце існуюць па тры паласы для руху ў кожным кірунку і тратуары для пешаходаў. Назва звязана з паркам Лазенкі і Лазянкоўскім палацам, якія размешчаны на паўднёвы захад ад моста.

Генеральны план Варшавы, які прадугледжваў будаўніцтва Лазянкоўскага моста быў зацверджаны ў 1960-х гадах. Праект моста быў распрацаваны брыгадай інжынераў бюро «Транспраект» пад кіраўніцтвам Ежы Мазура. Будаўніцтва вялося з 1971 па 1974 год. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 22 ліпеня 1974 года ў Дзень адраджэння Польшчы, пра што сведчыць бронзавая мемарыяльная дошка, усталяваная на паўднёвай балюстрадзе[2] Мост стаў працягам алеі Народнай Арміі і ўвайшоў у склад новай Лазянкоўскай трасы.

З 1981 да 1998 года ён насіў назву «Лазянкоўскі мост імя генерала Зыгмунта Бэрлінга» ў гонар польскага военачальніка, удзельніка Другой сусветнай вайны, але гэтая назва практычна не выкарыстоўвалася.

Пасля адкрыцця мост неаднаразова падвяргаўся рамонту. У 1975 годзе на мосце адбыўся першы пажар. Найбуйнейшы пажар адбыўся 14 лютага 2015 года — гарэлі дошкі, дэмантаваныя з тэхнічнага памоста. З-за пашкоджанняў канструкцый моста ён быў закрыты на некалькі месяцаў на рэканструкцыю. Былі цалкам заменены канструкцыі моста. Паўторнае адкрыццё моста адбылося 28 кастрычніка 2015 года[3].

Аўтамабільны рух на мосце досыць інтэнсіўны. У сярэднім па ім праязджае 117 752 аўтамабіляў за дзень (паводле даных 2015 года)[4].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 3 красавіка 2018.
  2. Stanisław Ciepłowski: Napisy pamiątkowe w Warszawie XVII—XX w.. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1987, s. 34. ISBN 83-01-06109-X.
  3. Most Łazienkowski otwarty. «Gazeta Wyborcza», s. 4, 29 października 2015.
  4. Tysiące pojazdów na mostach. Gdzie najwięcej?

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Масты цераз Віслу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Масты, пабудаваныя ў 1974 годзе
Катэгорыя·Масты Польшчы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Варшавы