wd wp Пошук:

Лазар Веніямінавіч Шарашэўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шарашэўскі. Ла́зар Веніямі́навіч Шарашэ́ўскі (укр.: Лазар Веніамінович Шерешевський; 5 студзеня 1926, Кіеў — 15 студзеня 2008, Масква) — расійскі паэт, перакладчык.

Біяграфія

Бацька Лазара Веніямін Аронавіч нарадзіўся ў Навагрудку. Пад канец XIX стагоддзя сям’я дзеда Веніяміна пераехала пад Кіеў[1]. Дзед з боку маці паходзіў з Мазыра, бабуля — з Пінску. У 1938 бацька Лазара быў арыштаваны, а пасля расстраляны[2].

Лазар навучаўся ў сярэдняй школе № 44 Кіева. У 1930-я належаў да кола маладых кіеўскіх паэтаў, у які ўваходзілі Якаў Хялемскі, Іван Ялагін, Рыталій Заслаўскі, Навум Каржавін.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваны ў Горкаўскую вобласць, адкуль у 1943, пасля скончыўшы дзевяць класаў сярэдняй школы, пайшоў у Чырвоную армію, удзельнічаў у баявых дзеянняў на Паўночна-Заходнім фронце. У 1944 па даносе быў арыштаваны і па абвінавачанні ў антысавецкай агітацыі прыгавораны да 5 гадоў лагераў з паражэннем у правах. Зняволенне адбываў у Бяскуднікаўскім лагеры (Комі АССР), дзе працаваў на будаўніцтве 501-й Запалярнай дарогі.

Пасля вызвалення жыў у Салехардзе, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай. Каб ажаніцца, Геля мусіла выйсці з партыі[3].

Па смерці Сталіна ў 1953 Шарашэўскія пераехалі ў Горкі, дзе Лазар скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Горкаўскага ўніверсітэта (1958).

Працаваў у рэдакцыях, пасля на творчай працы. З 1971 — у Маскве[4].

Член Саюза пісьменнікаў СССР (1966). Лаўрэат прэміі часопіса «Літва літаратурная» (1980).

Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках.

Творчасць

Друкавацца пачаў з 1955 года. Перакладаў на рускую мову вершы Эдуардаса Межалайціса, Юстынаса Марцінкявічуса, Кайсына Куліева, Геворга Эміна, Дэборы Хайкінай[4].

Паэзія

Пераклады

Зноскі

  1. Лазарь Шерешевский. Киев далёкий, Киев довоенный(руск.) . Институт иудаики. Праверана 13 жніўня 2012.(недаступная спасылка)
  2. Киевский календарь(руск.) . Праверана 13 жніўня 2012.
  3. Алина Чадаева. Но жаль того огня… // Литературная Россия. — 28 сакавіка 2008. — № 13.
  4. 1 2 ШЕРЕШЕВСКИЙ Лазарь Вениаминович(руск.) . Российская еврейская энциклопедия (30 жніўня 2009). Праверана 13 жніўня 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Выпускнікі Ніжагародскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на рускую мову
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 студзеня
Катэгорыя·Перакладчыкі Расіі
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі 15 студзеня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта